Ураджай-2025. У рытме жніва

Ураджай-2025. У рытме жніва

Водар спелай нівы, гул магутных рухавікоў, размераны рух камбайна — гэта паўсядзённая рэальнасць экіпажа старшага камбайнера Паўла Грыцкевіча і яго памочніка Аляксандра Кірычэнкі. Чацвёрты год запар яны працуюць побач на палях ААТ “ВязаўніцаАгра”, дэманструючы высокі прафесіяналізм і зладжанасць.

Павел Грыцкевіч — механізатар з 11-гадовым стажам, для якога сёлетняя ўборачная  восьмая па ліку. За штурвалам з самага ранку да цямна — такі рытм жыцця стаў для яго звыклым. “Зімой адпачну, — кажа хлебароб, — а зараз трэба працаваць, каб хлеб своечасова сабраць”. Яго напарнік Аляксандр Кірычэнка пяць гадоў таму ўладкаваўся ў сельгаспрадпрыемства слесарам, а сёння ўжо спасціг усе тонкасці ўборкі ўраджаю пад чулым кіраўніцтвам свайго настаўніка. За чатыры гады сумеснай працы яны тройчы займалі ганаровае трэцяе месца сярод экіпажаў гаспадаркі. А па даных на ўчарашнюю раніцу Павел і Аляксандр намалацілі амаль 780 тон збожжа і рапсу.

З маленства цікавіўся тэхнікай, — расказвае Аляксандр Аляксандравіч. — Вось і перарасла гэтая цікавасць у прафесію. Падчас жніва вельмі важна своечасова забяспечваць пастаўку неабходных запчастак. Затрымкі з рамонтам могуць звесці на нішто ўсе намаганні. А камбайн — своеасаблівая машына, складаны арганізм, які патрабуе сур’ёзнага падыходу.

Сёлета экіпажу даверылі новы зернеўборачны камбайн.

Новая і старая тэхніка — гэта неба і зямля, — дзеліцца ўражаннямі Аляксандр Кірычэнка. — Клімат-кантроль, аўтаматычная цэнтральная змазка — гэтыя інавацыі значна палягчаюць справу і берагуць час. Працаваць стала камфортней.

Факт: нават самая сучасная тэхніка не застрахавана ад капрызаў надвор’я. Але экіпаж настроены аптымістычна. Аграрыі ўпэўнены, што галоўны залог поспеху — зладжанасць і ўзаемаразуменне. А хуткае запаўненне бункера — лепшае гэтаму пацверджанне.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость