Упэўненыя крокі да новага ўраджаю

Упэўненыя крокі да новага ўраджаю

Становішча на палях сельгаспрадпрыемстваў змяняецца хутка: сама прырода падштурхоўвае хлебаробаў хутчэй выходзіць у поле. Актыўна праводзіцца комплекс вяснова-палявых работ: аграрыі падкормліваюць азімыя, узворваюць глебу, уносячы арганіку і мінеральныя ўдабрэнні. А галоўнае — поўным ходам ідзе сяўба яравых культур.

У гэты раз карэспандэнты раёнкі завіталі на поле ААТ “Авангард-Ніва”.

— Зараз сеем пшаніцу, — расказвае галоўны аграном гаспадаркі Уладзімір Цалуйка. — Пад яе адведзена 140 гектараў. Сваёй чаргі чакае ячмень. А зернебабовымі — аўсом і гарохам — запланаваныя 170 гектараў ужо засеяны. Надвор’е спрыяльнае: тыдзень-другі — скончым пасяўную.

Па словах галоўнага спецыяліста ўпраўлення па сельскай гаспадарцы

і харчаванні райвыканкама Аляксандра Кавалёва, усяго ў раёне запланавана засеяць 5 079 гектараў зерневымі і зернебабовымі культурамі. З іх 623 га зойме яравая пшаніца, 970 адведзена пад ячмень, 636 засеецца аўсом, а 160 — просам. На 2 000 гектараў будзе расці кукуруза на зерне. Яшчэ 690 га зоймуць зернебабовыя. Гэта традыцыйныя і асноўныя культуры для нашых гаспадарак. Па даных на ўчарашнюю раніцу, у раёне ўжо засеяна 1 630 га. Палявыя работы ў сельгаспрадпрыемствах працягваюцца ў набраным тэмпе.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость