Уладзімір Валчок — чалавек, незамянімы на любой будоўлі: ён вадзіцель аўтамабільнага крана

Уладзімір Валчок — чалавек, незамянімы на любой будоўлі: ён вадзіцель аўтамабільнага крана

Гэтай прафесіяй Уладзімір Міхайлавіч авалодаў яшчэ ў юнацтве: яго прыцягвала работа не проста на аўтамабілі, а на магутным кране, які падымае і перамяшчае грузы, забяспечвае мантажныя, зборачныя, пагрузачныя работы. Атрыманая спецыяльнасць была запатрабаванай і ў час службы ў арміі.

Пасля дэмабілізацыі юнаку захацелася асвоіць яшчэ і прафесію машыніста цеплавоза. Пасля вучобы ён 11 гадоў працаваў у лакаматыўным дэпо, але пасля вырашыў “збочыць з рэек” і перасеў з лакаматыва ў кабіну аўтакрана. Прыкладна па дзясятку гадоў рабіў у “Дзяржрэзерве” і “Водаканале”, каля года — на будоўлях поўначы Расіі, а тры гады назад перайшоў у ПБУП “ЮніСпецБуд”.

І цяпер ніводны аб’ект, на якім задзейнічана прадпрыемства, не абыходзіцца без кранаўшчыка Валчка. Будучы гандлёвы цэнтр (былы рэстаран “Пралеска”), РАУС, дамы, дарогі, сельскагаспадарчыя пабудовы, ваенныя аб’екты — дзе толькі не пакінуў след спецыяліст разам са сваёй машынай.

Дарэчы, кран, на якім ён працуе, даволі новы, да таго ж даўжыня стралы яго дасягае 33 метры, што на пяць больш, чым у “стальных калег” з іншых арганізацый Асіповіччыны. Гэта забяспечвае большыя манеўранасць і вышыню перамяшчэння грузаў. Машына сучасная, з праграмным кіраваннем, на якой працаваць даволі цікава. А, улічваючы стаж і вопыт, Уладзімір Міхайлавіч выканае любую работу прафесійна, хутка і акуратна.

Последние новости

Общество

На границе тучи ходят хмуро…

19 августа 2025
Читать новость
Общество

Председатель комитета экономики Могилёвского облисполкома проведет прием граждан в Осиповичах 22 августа

19 августа 2025
Читать новость
Общество

Мария Хамицевич: как молодой дизайнер осваивается на Осиповичском заводе автомобильных агрегатов

19 августа 2025
Читать новость
Общество

Футбол. Первая лига. ФК “Осиповичи” — ФК “БАТЭ-2” — 1:2

19 августа 2025
Читать новость
Общество

Ураджай-2025. У рытме жніва

19 августа 2025
Читать новость
Профилактика

С 19 по 22 августа проводятся профилактические мероприятия по контролю соблюдения требований ПДД при перевозке пассажиров

19 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем