Уладзімір Валчок — чалавек, незамянімы на любой будоўлі: ён вадзіцель аўтамабільнага крана

Уладзімір Валчок — чалавек, незамянімы на любой будоўлі: ён вадзіцель аўтамабільнага крана

Гэтай прафесіяй Уладзімір Міхайлавіч авалодаў яшчэ ў юнацтве: яго прыцягвала работа не проста на аўтамабілі, а на магутным кране, які падымае і перамяшчае грузы, забяспечвае мантажныя, зборачныя, пагрузачныя работы. Атрыманая спецыяльнасць была запатрабаванай і ў час службы ў арміі.

Пасля дэмабілізацыі юнаку захацелася асвоіць яшчэ і прафесію машыніста цеплавоза. Пасля вучобы ён 11 гадоў працаваў у лакаматыўным дэпо, але пасля вырашыў «збочыць з рэек» і перасеў з лакаматыва ў кабіну аўтакрана. Прыкладна па дзясятку гадоў рабіў у «Дзяржрэзерве» і «Водаканале», каля года — на будоўлях поўначы Расіі, а тры гады назад перайшоў у ПБУП «ЮніСпецБуд».

І цяпер ніводны аб’ект, на якім задзейнічана прадпрыемства, не абыходзіцца без кранаўшчыка Валчка. Будучы гандлёвы цэнтр (былы рэстаран “Пралеска”), РАУС, дамы, дарогі, сельскагаспадарчыя пабудовы, ваенныя аб’екты — дзе толькі не пакінуў след спецыяліст разам са сваёй машынай.

Дарэчы, кран, на якім ён працуе, даволі новы, да таго ж даўжыня стралы яго дасягае 33 метры, што на пяць больш, чым у «стальных калег» з іншых арганізацый Асіповіччыны. Гэта забяспечвае большыя манеўранасць і вышыню перамяшчэння грузаў. Машына сучасная, з праграмным кіраваннем, на якой працаваць даволі цікава. А, улічваючы стаж і вопыт, Уладзімір Міхайлавіч выканае любую работу прафесійна, хутка і акуратна.

Последние новости

Общество

Гороскоп для всех знаков на 19 апреля

19 апреля 2026
Читать новость
Общество

Около 30 тысяч деревьев высадили в Осиповичском районе

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 18 апреля

18 апреля 2026
Читать новость
Власть

Сверхдержава, но не суперсила. Лукашенко про США и особую роль Трампа

17 апреля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащих 465 рбр проводили в запас

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

Учащиеся трех учреждений образования Осиповщины проверят свои знания в области функциональной грамотности

17 апреля 2026
Читать новость