УКП ЖКГ заўсёды працуе ў рэжіме многазадачнасці

УКП ЖКГ заўсёды працуе ў рэжіме многазадачнасці

УКП ЖКГ заўсёды працуе ў рэжіме многазадачнасці. Сумясціць іх усе, выканаць запланаванае ва ўстаноўленыя тэрміны, максімальна задзейнічаць уласны патэнцыял і падключыўшы, калі трэба, сумежныя арганізацыі — асноўная мэта прадпрыемства.

Аналізуючы вынікі мінулага года, можна адзначыць, што ганарыцца ёсць чым.

Выручка ад рэалізацыі паслуг склала 26 825 тысяч рублёў, тэмп росту — 118% да мінулага года. Выканана работ па капітальным рамонце жылфонду на 1 983,378 тыс. руб., тэмп росту склаў 175%; па бягучым рамонце — на 1 156,881 тыс. руб., тэмп росту 146%.

За 2024 год было адрамантавана даху 7 733 м2, стыкаў — 8 320 паг. м. Афарбаваны экраны балконаў корпуса 3 дома 49 на вуліцы Сумчанкі, адрамантаваны і афарбаваны фасад дома 27 на вуліцы Лясной. Праведзены бягучы рамонт першага паверха інтэрната на вуліцы Сумчанкі, 38. На працягу года заменена 12 цяплолічыльнікаў у дамах 59 і 65 на вуліцы Сумчанкі, дома 19 на 60 гадоў Кастрычніка і іншых. Камунальнікі ажыццявілі капітальны рамонт дамоў 50 і 52 на вуліцы Чарняхоўскага,  20 на вуліцы Пасёлак Савецкі, 31 на Сацыялістычнай, а таксама некалькіх дамоў на вуліцы Газавікоў у аграгарадку Лапічы і Цэнтральнай у Сасновым.

На вуліцах Крыловіча ў райцэнтры, гарадскім парку і вуліцы Армейскай у Лапічах устаноўлены новыя гульнявыя комплексы, вуліцы Леніна ў рабочым пасёлку Ялізава і Сташкевіча ў горадзе — спартыўныя комплексы.

Шмат увагі надзялялася і абнаўленню тратуараў: капітальна адрамантавана 945 м2 на вуліцы Каралёва і 2 320 м2 на Кастрычніцкай, таксама па горадзе правялі бягучы рамонт на 84 701 м2, капітальны — на 7 239 м2, ямачны — на 7 576 м2.

Летась адбылася мадэрнізацыя дзвюх кацельняў: у Сасновым пераведзена на работу ў аўтаматычным рэжыме, устаноўлены два сучасныя катлы, якія працуюць на газу; у Ручаі кацельня зараз працуе на пялетах, устаноўлена новае абсталяванне, яно дазволіла павысіць эфектыўнасць работы, і ў школе, якую абагравае кацельня, цяпер стала значна цяплей. Праведзены работы і ў гарадской кацельні   № 1. Таксама было заменена на папярэднеізаляваныя трубы 4,2 км цепласетак.

У бягучым годзе адбудзецца мадэрнізацыя кацельні ў Дрычыне.

Зроблена шмат, усяго і не пералічыш. Але дзейнасць прадпрыемства — гэта не толькі эканамічныя паказчыкі. Важным напрамкам з’яўляецца ідэалагічная работа з калектывам, і яна ў камунальнікаў на дастойным узроўні.

У гадавы план уключаны інфармацыйна-прапагандысцкая работа, правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных дзяржаўным, агульнарэспубліканскім і прафесійным святам, юбілейным датам, культурна-масавыя і аздараўленчыя мерапрыемствы, работа з маладымі спецыялістамі. Дарэчы, моладзь заўсёды ў полі ўвагі кіраўніцтва, якое стараецца маладую энергію накіраваць у карыснае рэчышча, уцягнуць дзяўчат і хлопцаў у культурна-масавую работу, далучыць да спартыўных мерапрыемстваў, нацэліць на здаровы лад жыцця. На прадпрыемстве існуе сістэма настаўніцтва, што дазваляе кваліфікаваным спецыялістам перадаваць назапашаны вопыт моладзі.

А яшчэ камунальнікі ахвотна займаюцца грамадскай работай. Напрыклад, на прадпрыемстве створана і актыўна дзейнічае добраахвотная дружына ў складзе Аксаны Паповай, Пятра Гардзіенкі, Вольгі Кавальчук і Кацярыны Жогаль. Гэта дружная каманда па графіку патруліруе горад і дапамагае міліцыі сачыць за парадкам. І робіць гэта вельмі паспяхова!

Последние новости

Армия

Ансамбль 51-й артбригады — лауреат первой премии фестиваля «Звезда»

27 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

В Осиповичах шалость с огнем привела к пожару

27 апреля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики не радуют: конец апреля и начало мая встретят нас ветром, дождём и ночными заморозками до -3°C

27 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 27 апреля для всех знаков Зодиака

27 апреля 2026
Читать новость
Общество

Истории переселенцев из Чернобыльской зоны

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 26 апреля

26 апреля 2026
Читать новость