У якіх толькі кутках Асіповіччыны не ўбачыш тэхніку УКП ЖКГ!

У якіх толькі кутках Асіповіччыны не ўбачыш тэхніку УКП ЖКГ!

У якіх толькі кутках Асіповіччыны не ўбачыш тэхніку УКП ЖКГ!

Яна выкарыстоўваецца для вывазкі і ўтылізацыі цвёрдых камунальных адыходаў, абслугоўвання дарожнай сеткі, цеплатрасы, кацельні, з’яўляецца нязменным памочнікам пры бягучым рамонце жыллёвага фонду, вулічнага асвятлення, аказанні насельніцтву транспартных і рытуальных паслуг.

Штораніцы кожны з паўсотні вадзіцеляў атрымлівае заданне і накіроўваецца на запланаваны маршрут. Работа ўсіх машын, якія б маніпуляцыі яны ні выконвалі, накіравана на тое, каб зрабіць жыццё землякоў лепшым, а паселішчы — больш утульнымі.

70 адзінак транспарту налічвае аўтапарк УКП ЖКГ. У іх лік уваходзяць 20 легкавых машын, дзесяць трактароў, дзевяць смеццявозаў, па тры адзінкі самазвалаў, аўтобусаў, пагрузчыкаў, экскаватараў, па дзве аўтавышкі і аўтакраны, ёсць і іншая тэхніка.

Начальнік аўтатранспартнага цэха прадпрыемства Сяргей Ганчаронак расказвае, што ганарыцца сваім калектывам. Усе вадзіцелі вопытныя, адказна падыходзяць да справы, разумеюць прыярытэты прадпрыемства, да таго ж яны ўніверсальныя спецыялісты: калі неабходна — могуць перасесці ў іншую машыну спецыяльнага прызначэння і выдатна працаваць на ёй. Вадзіцелі смеццявозаў рэгулярна ўдзельнічаюць у абласных конкурсах прафесійнага майстэрства і паказваюць добрыя вынікі. Так, сёлета Яўген Кузьміч заняў трэцяе месца. Выдатна працуюць Генадзь Стэльмах, Дзмітрый Доўгаль, Ігар Савін, Дзмітрый Аляксеенка, Іван Хейдар, Аляксандр Матус, Альберт Кірдун і іншыя іх калегі.

Начальнік планава-эканамічнага аддзела УКП ЖКГ Марына Муха адзначае:

— Вадзіцелі задзейнічаны ў нас на ўсіх аб’ектах. Напрыклад, яны прымалі ўдзел у капітальным рамонце дамоў № 5 на Рабоча-Сялянскай вуліцы,   № 21 на Пасёлку Савецкім,  № 33 на вуліцы Сацыялістычнай, працавалі на мадэрнізацыі кацельні ў Лапічах і пасёлку Савецкім, а таксама цепласетак горада і раёна.  Без іх работа прадпрыемства была б немагчыма. Сёлета яны прынеслі 12,7 тысячы рублёў прыбытку арганізацыі. Аказвалі і платныя паслугі. За дзевяць месяцаў выручка ад іх склала 36,69 тысячы рублёў, з якіх насельніцтву 4,39, юрыдычным асобам 32,3 тысячы рублёў.

Сяргей Ганчаронак упэўнены, што хоць тэхніка камунальнага прадпрыемства і шмат пабачыла на сваім вяку, але ўмелыя рукі слесара Уладзіміра Атрашэўскага і электрагазазваршчыка Генадзя Санковіча могуць паставіць у строй любую машыну.

Часцей за ўсё на гэта затрачваецца два-тры дні. Выключэнне складаюць выпадкі, калі неабходныя дэталі даводзіцца знаходзіць і дастаўляць з-за мяжы. Усе рамонтныя работы праводзяцца на месцы, а за тым, каб забяспечыць неабходнымі запчасткамі, сочыць начальнік цэха, а таксама загадчык гаража Сяргей Болтач, які дадаткова займаецца страхаваннем, прафілактычным аглядам і тэхнічным абслугоўваннем транспартных сродкаў. У суполцы з імі працуе і дыспетчар па транспарце Марына Лялека, якая штодзень выдае дарожныя лісты, вядзе ўлік шын і акумулятараў, паліўныя справаздачы. Менавіта ёй тэлефануюць жыхары і юрыдычныя асобы, каб вывезці і ўтылізаваць буйнагабарытныя рэчы (старую мэблю, электрапрыборы, спілаваныя дрэвы, будаўнічыя адыходы) або заказаць экскаватар ці аўтакран.

Вадзіцелямі прадпрыемства забяспечана, але ж кіраўніцтва думае аб перспектывах. Моладзь ісці сюды не надта імкнецца, бо работа нялёгкая, ды і насельніцтва недастаткова цэніць зробленае для іх камфорту. Тым большая ўдзячнасць людзям, якія  старанна працуюць, не наракаюць на лёс, а садзяцца кожны дзень у кабіну і годна робяць даручанае.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость