У Татарцы прайшоў адкрыты дзень сельсавета

У Татарцы прайшоў адкрыты дзень сельсавета

Працоўны дзень старшыні сельсавета — гэта стасункі з сяльчанамі, наведванне арганізацый, якія размешчаны на падуладнай тэрыторыі, наладжванне работ па добраўпарадкаванні і шмат іншых абавязкаў. Ні адзін бок жыцця насельніцтва не застаецца па-за ўвагай кіраўніка мясцовай улады. Гэта пацвердзіў і чарговы адкрыты дзень сельсавета, які прайшоў днямі ў Татарцы.

Удзельнікі семінара, а гэта былі старшыні сельсаветаў Асіповіччыны і прадстаўнікі органаў мясцовага самакіравання, наведалі сельскі клуб, дзе загадчык Віялета Белякова расказала пра арганізацыю вольнага часу жыхароў рабочага пасёлка. Затым адбыўся дэталёвы аналіз работы па прафілактыцы пажараў, злачынстваў і правапарушэнняў на тэрыторыі сельсавета, абмяркоўвалася і сацыяльнае абслугоўванне насельніцтва Татаркі.

З цікавасцю пазнаёміліся ўдзельнікі мерапрыемства з жыццём сярэдняй школы, асабліва зацікавіліся занятасцю дзяцей у свабодны ад вучобы час, дасягненнямі вучняў. Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Андрэй Торбін асвятліў работу па грамадзянска-патрыятычным выхаванні школьнікаў, ролю і значэнне вывучэння ваеннай гісторыі, прэзентаваў выставу гісторыі стралковай зброі.

Затым каля брацкай магілы “Подзвіг герояў не памрэ” адбыўся мітынг, у час якога госці ўсклалі кветкі і ўстанавілі таблічку з QR-кодам, па якім можна атрымаць інфармацыю аб помніку.

Не застаўся па-за ўвагай і мясцовы гандаль, які прадстаўлены магазінамі Глускага райста і ААТ “Еўраопт”, — тут таксама было што абмеркаваць. Прыемна, што наведвальнікі далі станоўчую адзнаку магазінам.

Наступным прыпынкам семінарскага маршруту стала амбулаторыя ўрача агульнай практыкі, а загадчык, малады спецыяліст Аляксандр Сівакоў, расказаў пра работу па захаванні і ўмацаванні здароўя насельніцтва. Створаны спрыяльныя ўмовы для абследавання жыхароў, асабліва сталага ўзросту.

Пасля прайшоў сельскі сход, у якім прынялі ўдзел кіраўнікі і прадстаўнікі арганізацый, што прадастаўляюць розныя паслугі насельніцтву. Старшыня Татаркаўскага сельвыканкама Віктар Рамашка выступіў са справаздачай аб рабоце сельсавета за 11 месяцаў. І хоць на яго тэрыторыі размешчаны толькі адзін населены пункт, але гэта 244 га зямлі, 355 домаўладанняў, аб’екты аховы здароўя, чыгункі, адукацыі, камунальныя, прамысловыя прадпрыемствы, магазіны, пошта і г.д.

Было прыбрана каля 17,5 га зямель, наведзены парадак на грамадзянскіх могілках, высаджана 70 дрэў і 32 кусты. І гэта далёка не поўны пералік зробленага. Наладжаны цесныя стасункі з насельніцтвам, працуе гарачая тэлефонная лінія, для атрымання зваротнай сувязі праведзена шэсць сходаў. Безумоўна, застаюцца і нявырашаныя пытанні, якія на кантролі сельвыканкама.

Ад імя прадстаўнікоў мясцовага самакіравання выступіла старшыня вулічкама Інеса Русаковіч. Яна расказала, якую ролю адыгрываюць вясковыя актывісты ў добраўпарадкаванні пасёлка і прылягаючай тэрыторыі, вырашэнні жыллёва-камунальных пытанняў, прафілактыкі пажараў і правапарушэнняў.

Жыхары Татаркі, якія прыйшлі на сход, звярнуліся з актуальнымі пытаннямі да прадстаўнікоў абслугоўваючых арганізацый. Больш за ўсё цікавіліся рамонтам дамоў. Жыхары трох двухпавярховак на вуліцы Прамысловай агучылі пытанне аб забеспячэнні іх дамоў электраацяпленнем. Дырэктар РЭС Алег Курганскі расказаў, якія работы вядуцца ў дадзеным напрамку, і абяцаў, што на наступны ацяпляльны сезон гэтым людзям ужо не спатрэбяцца печы, якімі іх кватэры дагэтуль абаграваюцца. Нараканні насельніцтва выклікала якасць капітальнага рамонту дома 10 на вуліцы Ленінскай, што выконвала ТАА “ЗУБРМантажБуд”, пасля работ якога ў жыхароў дома ўзнікла яшчэ больш праблем, чым раней. Хвалявалі татаркаўцаў і такія пытанні, як правядзенне оптавалакна ў пасёлак, ачыстка каналаў і дрэнажных труб, рамонт дарог, узровень размяшчэння каналізацыйных люкаў, затапленне падвала аднаго з дамоў, абналічванне грошай з банкаўскіх картак ды іншае. Сяльчане прадэманстравалі актыўнасць і неабыякавасць да жыцця населенага пункта. Усе пытанні ўзяты на кантроль, па кожным будзе вынесена канкрэтнае рашэнне.

 

Последние новости

80 лет Великой Победе

17 апреля в Осиповичском кинотеатре “Родина” состоялась премьера документальной дилогии “Лагеря смерти” и “Сожженные деревни”

22 апреля 2025
Читать новость
Новости

Прямую телефонную линию проведет главное управление юстиции Могилевского облисполкома

22 апреля 2025
Читать новость
Новости

22 апреля — День судебного эксперта

22 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичах состоится открытое первенство по русским шашкам

22 апреля 2025
Читать новость
Новости

Футбол. Первая лига. ФК “Нива” — ФК “Осиповичи” — 2:2

22 апреля 2025
Читать новость
Новости

В организациях Осиповичского района проводится неделя нулевого травматизма

22 апреля 2025
Читать новость