У сяброўстве з друкаваным словам

У сяброўстве з друкаваным словам

Вікторыя Паўлава з дзяцінства любіла наведваць Дараганаўскую сельскую бібліятэку. І калі ў юным узросце ў якасці чытача, то, атрымаўшы прафесію, і працаваць стала ў гэтай установе культуры. І вось ужо 19-ты год загадвае бібліятэкай, пра якую расказвае з вялікай павагай:

Сёння ў нас налічваецца 119 чытачоў, 20 — з ліку жыхароў Радуцічаў. Кожную пятніцу выязджаю ў гэты населены пункт, каб забяспечыць тутэйшых жыхароў гістарычнымі раманамі, захапляльнымі прыгодамі, дэтэктывамі і фантастыкай — кнігі знойдуцца на любы густ. Бібліятэчны фонд налічвае 7 506 экзэмпляраў. І ён пастаянна расце. Кожны квартал — новыя паступленні. Чытачы таксама дзеляцца томікамі з уласных бібліятэк. Напрыклад, Валянціна Вараб’ёва, Людміла Праташчык, Алена Ерко лічаць, што кнігі не павінны маўкліва стаяць у шафах. Іх задача — несці інфармацыю, развіваць, узбагачаць чытачоў, разнастайваць вольны час.

У бібліятэцы можна пачытаць свежую прэсу. Часопісы “Хозяин”, “Пенсионерская зорька”, “Однако, жизнь!”, “Сваты на пенсии” разам з раёнкай і рэспубліканскімі газетамі “СБ. Беларусь сегодня” і “Культура” — у прыярытэце мясцовых чытачоў.

Бібліятэкара радуе, што ўстанову наведвае 69 юных аматараў друкаванага слова. Хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі бяруць кнігі, але і ўдзельнічаюць у разнастайных мерапрыемствах, якія праводзіць для іх Вікторыя Мікалаеўна. Літаратурныя віктарыны і вечары адпачынку, конкурсы і творчыя майстэрні прыцягваюць хлопчыкаў і дзяўчынак.

У Дараганаве няма ўласнага клуба, таму бібліятэка з’яўляецца галоўным ачагом культурнага жыцця аграгарадка. Каб яго разнастаіць, сваю работу загадчык сельскай бібліятэкі будуе ў цесным супрацоўніцтве з мясцовай школай, школьным комплексным
краязнаўчым музеем, філіялам школы мастацтваў, а таксама Радуціцкім сельскім клубам пры падтрымцы сельсавета. Разам ладзяць традыцыйнае свята суседзяў у вёсцы Радуцічы, адзначаюць Троіцу і Яблычны Спас у Луцэ, святкуюць Дзень Перамогі і Дзень жанчын, Дзень пажылых людзей і Новы год. А зараз актыўна рыхтуюцца да Масленіцы.

Бібліятэка — гэта яшчэ і астравок асветы. Для гутарак з насельніцтвам сюды нярэдка запрашаюцца медработнікі, супрацоўнікі міліцыі, РАНС і іншыя спецыялісты. Цікавасць наведвальнікаў выклікала сустрэча з асіповіцкімі паэтамі Лёляй Багдановіч, Тамарай Кавальчук і Аляксандрам Анюхоўскім. Чытачы даведваюцца пра зборнікі твораў мясцовых майстроў слова.

Вікторыя — чалавек, які ўсім сэрцам любіць малую радзіму і ганарыцца яе людзьмі. Яна арганізавала выставу, прысвечаную гісторыі Дараганава, аформіла папкі “Знакамітыя землякі”, “Ганарыся, мой край, людзьмі такімі!”, клапатліва збірае матэрыялы газет і часопісаў, якія расказваюць пра родную вёску і знакаміты род Дараганаў, нашчадкі якога і зараз не парываюць сувязі з радавым гняздом і служаць прыкладам адносін да малой радзімы.

Іна Заскевіч

Последние новости

Общество

Из Осиповичей — в каждый дом: полистиролбетон от ООО «Кливер»

15 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

15 июля 2026
Читать новость
Общество

Сегодня исполняется 150 лет со дня рождения поэтессы и общественной деятельницы Алоизы Пашкевич, более известной под литературным псевдонимом Тетка.

15 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 15 июля

15 июля 2026
Читать новость
Общество

В студотрядах Осиповичского района с начала лета было задействовано 147 молодых людей

14 июля 2026
Читать новость
Здравоохранение

Горячая линия

14 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем