У суботу, 23 снежня, ва ўсіх аддзяленнях сувязі Асіповіччыны пройдзе чарговы дзень падпісчыка. Якія прывілеі дае аформлены ў гэтае чысло абанемент на раёнку?

У суботу, 23 снежня, ва ўсіх аддзяленнях сувязі Асіповіччыны пройдзе чарговы дзень падпісчыка. Якія прывілеі дае аформлены ў гэтае чысло абанемент на раёнку?
Па-першае, уладароў знойдуць традыцыйныя купоны-бонусы, якія дазваляюць бясплатна павіншаваць родных ці блізкіх на старонках “АК” альбо даць аб’яву.
Па-другое, пры жаданні гэтыя купоны можна абмяняць на ваша відэавіншаванне, якое будзе размешчана на інтэрнэт-рэсурсах раёнкі. І яшчэ: землякі, якія аформяць 23 снежня падпіску на “АК” на тры месяцы і больш, аўтаматычна становяцца ўдзельнікамі маштабнага навагодняга розыгрышу прызоў. Вось адразу колькі цікавых магчымасцей дае сяброўства з раённай газетай!
Заставайцеся з намі!