У студыі “Чароўныя ўзоры” далучаюць моладзь да старажытнай справы ткацтва

У студыі “Чароўныя ўзоры” далучаюць моладзь да старажытнай справы ткацтва

Снежань — пара, калі нашы бабулі і прабабулі збіраліся вечарамі на попрадкі. Калісьці кожная дзяўчынка ўмела ткаць, шыць, вышываць, да паўналецця стварала пасаг, па змесціве куфара з якім ацэньвалі перспектыўнасць нявесты.

Ёсць і ў нашы дні дзяўчаты, што з кроснамі знаёмы не па чутках. Яны наведваюць узорную студыю ткацтва “Чароўныя ўзоры” раённага цэнтра народнай творчасці і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якой кіруе член Саюза майстроў Беларусі Аляксандра Рыбак. Каля паўсотні дзяцей далучыліся за дзесяць гадоў існавання студыі да мастацтва ткацтва.

На заняткі прыходзяць дзяўчынкі з 7-8-гадовага ўзросту. Спачатку іх уводзяць у свет мастацтва, расказваюць, адкуль яно пайшло, ідзе знаёмства з матэрыяламі, рабят вучаць вязаць вузельчыкі, паказваюць метады макрамэ, тэхніку “изонить”, затым паступова пераходзяць на пляценне паясоў, сурвэтак. А за ткацкі станок садзяцца толькі праз пэўны час.

Не ўсе наведвальнікі затрымліваюцца ў студыі надоўга: некаторыя прыходзяць з цікаўнасці, а таму хутка здавольваюцца. І гэта нармальная з’ява: кожнае дзіця павінна знайсці той занятак, які менавіта яму па душы. Застаюцца самыя мэтанакіраваныя і цярплівыя, такія як Ксенія Караленя, Арына Бацішчава, Дар’яна Непачатая, Марыя Хадасоўская, Ефрасінія Саніна. Гэтыя дзяўчынкі ўжо могуць і на станку працаваць, як запраўскія ткачыхі. Дарэчы, установа абсталявана трыма станкамі, адзін з якіх для самых маленькіх. Першыя кросны прыйшлі ў студыю “з народу” — ад бабулек-старажылаў, а наступныя ўжо майстравалі самастойна па ўзоры папярэдняга. “Сталярную” брыгаду ўзначальваў народны майстар Дзмітрый Палешчук.

Удзельнікі ўзорнай студыі нясуць сваё мастацтва ў народ. Сёлета яны па-ўдзельнічалі ў абласных і раённых “Дажынках”, раённым фестывалі-кірмашы, урачыстасцях, прысвечаных Дню горада, Дню Незалежнасці краіны, Дню Перамогі, абласным фестывалі “Александрыя збірае сяброў”. Нашы тканыя вырабы пабывалі на культурна-спартыўным фестывалі “Вытокі. Крок да Алімпу” ў Горках, рэспубліканскім фестывалі-кірмашы “Вясновы букет” і іншых мерапрыемствах. Дарэчы, каб павялічыць колькасць наведвальнікаў, зараз шукаюць жанчыну, якая б магла працаваць майстрам студыі.

Традыцыйны побыт беларуса цяжка ўявіць без тканых посцілак, бялюткіх ручнікоў, прыгожых абрусаў, вышываных сарочак, якія сёння мала хто вырабляе. Наведвальнікі студыі “Чароўныя ўзоры” імкнуцца, каб тоненькая нітачка, якая звязвае сённяшніх майстрых з рукадзельніцамі мінулага, не перарвалася.

Последние новости

Общество

Где в Осиповичском районе можно купаться не нарушая закон?

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Бойцы студотрядов Осиповичского района приступили к работе

7 июня 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Реалии нацистской оккупационной политики в Беларуси на примере Осиповичского и соседних с ним районов.

7 июня 2025
Читать новость
Здравоохранение

В Осиповичскую центральную районную больницу уже поступило 238 новых компьютеров, приобретенных за счет республиканского бюджета

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Могилевская область — победитель республиканского смотра-конкурса, проводимого в рамках выставки «БЕЛАГРО-2025»

6 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко утвердил новации в контрольной деятельности

6 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем