У нядзелю ехалі з сям’ёй з дачы і былі напалоханы відам цэнтральнай вуліцы горада: нібы Мамай прайшоў.

Здзівіла, што ўжо тады каля паваленых дрэў завіхаліся людзі ў спецадзенні, — напісала на старонцы ў сацсетцы газеты Алена Мельнік. — У панядзелак удзень і наогул парк нагадваў мурашнік, у якім кіпела работа. Завалы разабралі надзвычай хутка. Раней мы з мужам наракалі на работу УКП ЖКГ, а, паназіраўшы некалькі дзён за працай яго брыгад, бесперапыннымі рэйсамі трактароў, пераканаліся, што справу сваю рабяты ведаюць добра. Вялікі дзякуй ім за стараннасць!»