У гадавальніку Асіповіцкага доследнага лясгаса днямі пачалася ўборка ўраджаю буякоў

У гадавальніку Асіповіцкага доследнага лясгаса днямі пачалася ўборка ўраджаю буякоў

Гэта культура размешчана на дзвюх плантацыях: меншая плошчай 0,5 гектара ўтворана кустамі, высаджанымі 16 гадоў таму, большая — 0,6 га — на дзясятак гадоў маладзейшая.

Як расказалі ў планава-эканамічным аддзеле лясгаса, летась было сабрана 2 050 кг буякоў, прыбытак ад рэалізацыі якіх склаў 24,6 тысячы рублёў. Сёлета, па папярэдніх разліках, чакаецца прыблізна такая ж сума.

— У гадавальніку растуць буякі трох папулярных у нашай краіне гатункаў: “Блюкроп”, “Элізабет” і “Нортланд”, — расказвае начальнік гадавальніка Віктар Беразінскі. — Іх адрозніваюць тэрміны выспявання і смакавыя якасці. Старыя кусты рэгулярна абразаем, што стымулюе рост і павышае ўраджайнасць.

Буякі наогул не вельмі патрабавальная культура. Галоўная ўмова — вельмі кіслая глеба: значэнне pH павінна складаць 3,5-4,5. Такі грунт зусім не падыходзіць для класічнай агародніны, а вось для ягад ідэальны. Раз у пяць гадоў спецыялісты праводзяць аграхімічны аналіз глебы, у ходзе якога вызначаюць кіслотнасць, утрыманне гумусу і арганічных рэчываў. Дарэчы, адзін з нядаўніх набыткаў — дазіруючыя палівальныя помпы, з дапамогай якіх уносяцца неабходныя ўдабрэнні.

У доглядзе за ягаднікамі задзейнічаны тры трактары з прычэпамі і навясным абсталяваннем. Травы сёлета шмат, таму праполкі даводзіцца праводзіць часцей чым звычайна.

На плантацыях буякоў шчыруюць чатыры сезонныя работнікі. Жадаючых нямала, таму адбіраюцца самыя старанныя, акуратныя, якія маюць разуменне, як далікатна абыходзіцца з кустамі. Такія, як жыхарка Ліпеня Людміла Дзяцел, якая раней працавала ў ААТ “ВязаўніцаАгра”, а зараз знаходзіцца на пенсіі. На ўборцы буякоў яна задзейнічана другі год і ад работы на ягаднай плантацыі атрымлівае толькі задавальненне.

Іна Заскевіч.

Последние новости

Общество

Синоптики обещают Могилёвской области температурные качели: в начале недели +18°С, к выходным — до +32°С

27 июля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможности для достижения товарооборота в $1 млрд с Калужской областью

27 июля 2026
Читать новость
Профилактика

Безопасность вблизи энергообъектов

27 июля 2026
Читать новость
Общество

Супер-пірог вагою больш за 40 кілаграмаў збіраюцца спекчы працаўнікі ААТ “Асіповіцкі хлебазавод” да дня горада, правядзенне якога плануецца 1 жніўня

27 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 27 июля

27 июля 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

Где купить свежие фрукты и овощи в Осиповичах: павильон на привокзальной площади

26 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем