У фокусе — дзве Кацярыны. Маладыя спецыялісты працуюць на станцыі Асіповічы толькі тры месяцы, але ўжо заслужылі павагу калег

У фокусе — дзве Кацярыны. Маладыя спецыялісты працуюць на станцыі Асіповічы толькі тры месяцы, але ўжо заслужылі павагу калег

Дзяўчаты маюць аднолькавыя імёны, атрымалі адну спецыяльнасць, працуюць у адным калектыве, а вось шлях у прафесію ў кожнай быў свой.

Кацярына Гарадзецкая скончыла Лапіцкую СШ, затым Аршанскі каледж па спецыяльнасці “Арганізацыя перавозак і ўпраўленне на чыгуначным транспарце”. Работу на чыгунцы дзяўчына выбрала па матуліным прыкладзе — Ларыса Іванаўна працуе дзяжурным па станцыі Лапічы — і задаволена, што яе рабочае месца ў родным райцэнтры. Адаптавалася на станцыі Асіповічы даволі хутка, а тое, што рух праз наш чыгуначны вузел досыць напружаны, маладому спецыялісту толькі падабаецца, бо ціш і спакой ніколі не былі па душы.

Кацярына Глебава вырасла ў Бабруйску. Прафесію па спецыяльнасці «Арганізацыя перавозак на чыгуначным транспарце» атрымала ў Гомельскім чыгуначным каледжы. Бацькі, хоць і не працуюць на стальной магістралі, але параілі дачцэ гэтую сферу дзейнасці як найбольш стабільную і надзейную. І выбраная прафесія прыйшлася дзяўчыне па душы. Калектыў, у які яна трапіла, ёй таксама спадабаўся: старэйшыя калегі заўсёды гатовы дапамагчы, падказаць. З цягам часу Кацярына плануе працягнуць адукацыю ў БелДУТ.

Абедзве выпускніцы прыняты на пасаду аператара пры дзяжурным па станцыі. Працуюць яны ў розныя змены, а выконваюць адну і тую ж работу: афармляюць адпаведную дакументацыю на цягнікі, якія прыбываюць і адпраўляюцца са станцыі. А яшчэ пастаянна вядуць перамовы з цягніковымі дыспетчарамі, вагонным дэпо, цэнтрам упраўлення перавозкамі.

Напружаная работа, пастаянныя стасункі з калегамі з розных падраздзяленняў, адчуванне дачынення да дзейнасці Беларускай чыгункі — гэта тое, што падабаецца дзяўчатам у іх рабоце. Абедзвюх задавальняе і тое, што маладых спецыялістаў забяспечваюць жыллём, а значыць, ёсць усе падставы замацавацца на першым рабочым месцы на доўгія гады.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 20 апреля для всех знаков Зодиака

20 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 19 апреля

19 апреля 2026
Читать новость
Общество

Около 30 тысяч деревьев высадили в Осиповичском районе

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 18 апреля

18 апреля 2026
Читать новость
Власть

Сверхдержава, но не суперсила. Лукашенко про США и особую роль Трампа

17 апреля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащих 465 рбр проводили в запас

17 апреля 2026
Читать новость