У філіяле “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка” Галіну Мельнічэнка ведаюць і паважаюць усе

У філіяле “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка” Галіну Мельнічэнка ведаюць і паважаюць усе
У філіяле “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка” Галіну Мельнічэнка ведаюць і паважаюць усе.
Больш за чвэрць стагоддзя яна займаецца эканомікай і фінансамі прадпрыемства і можа адказаць на любое самае каверзнае пытанне, аперыруючы лічбамі, паказчыкамі, працэнтамі.

— З чаго пачаўся шлях у прафесію?

— Пасля заканчэння фінансава-эканамічнага тэхнікума ў 1997 годзе прыйшла на тагачасны малочны камбінат эканамістам па цэнаўтварэнні і засталася на гэтым прадпрыемстве на доўгія гады. Толькі пасада праз 15 гадоў змянілася — стала вядучым эканамістам. Прайшло 26 гадоў, але ў сваёй прафесіі зусім не расчаравалася. Наадварот, яшчэ больш палюбіла яе. І ўявіць сябе ў іншай справе проста не магу.

— Як удаецца трымаць у розуме мноства шматзначных лікаў?

— Без добрай памяці ў нашай справе нельга. Трэба ведаць усё і, нават  устаўшы сярод ночы, без запінкі ўзнавіць паказчыкі сабекошту, працы, статыстыкі. Гэта прафесіяналізм, і прыходзіць ён з вопытам.

— Ці ўплывае на вашу работу спецыфіка прадпрыемства?

—  Вядома. Каб правільна вылічыць сабекошт прадукцыі, неабходна добра ўяўляць увесь працэс вытворчасці. Проста маніпуліраваць лічбамі без ведання асаблівасцей, напрыклад, вырабу сыру, недапушчальна. Я добра знаёма з тэхналагічным працэсам, цесна супрацоўнічаю з тэхнолагам. Каб падлічыць расходы, правільна налічыць зарплату, неабходна ўзаемадзеянне з усімі службамі прадпрыемства.

— Як скідаеце груз вытворчых клопатаў? Дзе чэрпаеце сілы для кожнага новага працоўнага тыдня?

— Цалкам вызваліцца ад яго не ўдаецца. Нават займаючыся дома бытавымі клопатамі, працягваю абдумваць, як правільна налічыць зарплату, па якой цане прадаць прадукцыю, сачу за курсам валют, таму што больш за 70 працэнтаў прадукцыі ідзе на экспарт.

— Прадстаўнікоў усіх прафесій умоўна дзеляць на фізікаў і лірыкаў. Бухгалтараў і эканамістаў адносяць да першай катэгорыі. Ваш свет складаецца толькі з цыфр ці яшчэ і фарб?

— У эканаміста ўсё павінна быць збалансавана. Гэта датычыць не толькі работы, але і асабістага жыцця. Таму ёсць і сям’я, і розныя заняткі для душы. З задавальненнем баўлю час з унучкай. Сямейны бюджэт, зразумела, таксама трымаю на кантролі, але не так ужо і эканомлю яго, бо заўсёды хочацца парадаваць блізкіх.

— Ці ёсць у вас жыццёвае крэда?

— Калі трэба — рабі; цяжка — не скардзіся; здаецца, што няма выйсця, — добра пашукай.

— Як ставіцеся да прадукцыі ААТ “Бабушкина крынка”?

Ганаруся ёй. І ў магазінах, набываючы малочную прадукцыю, заўсёды выбіраю тавары з лагатыпам роднага прадпрыемства. Калі калегі едуць на нейкія выставы, радуюся, што калекцыя ўзнагарод мясцовага філіяла ўсё павялічваецца. А гэта сведчыць аб тым, што зробленая ў Асіповічах малочная прадукцыя — найлепшай якасці.

 

Последние новости

Общество

Могилевская область — победитель республиканского смотра-конкурса, проводимого в рамках выставки «БЕЛАГРО-2025»

6 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко утвердил новации в контрольной деятельности

6 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко – Патриарху Кириллу: за Беларусь вы можете быть абсолютно спокойны

6 июня 2025
Читать новость
Общество

Начальник отдела жилищно-коммунального хозяйства Осиповичского райисполкома Надежда Подлипская рассказывает про изменения в правилах благоустройства и содержания населенных пунктов

6 июня 2025
Читать новость
Образование

2 июня в Осиповичском районе начали работать школьные лагеря

6 июня 2025
Читать новость
Происшествия

В Осиповичах злоумышленник проник на территорию частного строящегося дома и похитил металлические трубы.

6 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем