У Чавускім раёне прайшоў ІІІ абласны турыстычны злёт актыву Магілёўскай абласной арганізацыі РГА “Белая Русь”, прысвечаны Году міра і стварэння.

У Чавускім раёне прайшоў ІІІ абласны турыстычны злёт актыву Магілёўскай абласной арганізацыі РГА “Белая Русь”, прысвечаны Году міра і стварэння.

Згуртаваныя не толькі будзённымі справамі

У Чавускім раёне прайшоў ІІІ абласны турыстычны злёт актыву Магілёўскай абласной арганізацыі РГА “Белая Русь”, прысвечаны Году міра і стварэння.

У нефармальнай абстаноўцы сабралася 21 каманда з розных рэгіёнаў Прыдняпроўскага краю, так што аднадумцы маглі правесці час цікава, разнастайна і з карысцю. Уражаннямі аб мерапрыемстве дзеліцца старшыня раённага аб’яднання РГА “Белая Русь” Ірына Сяргейчык:

— Канечне, спартыўная частка злёту выклікала найбольшы азарт і мноства эмоцый, таму што спалучала сур’ёзныя і досыць складаныя элементы з жартаў-лівымі — штурханне бервяна, кіданне кольцаў, дартс, конкурс па запуску папяровых самалётаў, корнхол і спартыўная рыбалка, пераадоленне турыстычнай паласы перашкод і кіданне валёнка. Дарэчы, у двух апошніх конкурсах зборная Асіповіччыны стала пераможцам.

Нікога не пакінуў абыякавым конкурс патрыятычнай песні ля вогнішча.

Знайшлося месца і для сур’ёзнай работы. Актывісты “Белай Русі” з вялікай зацікаўленасцю ўдзельнічалі ў пасяджэнні круглага стала “Развіццё грамадзянскай супольнасці ў Рэспубліцы Беларусь і арганізацыя ўзаемадзеяння канструктыўных грамадскіх аб’яднанняў і палітычных сіл”, на якім абмяняліся меркаваннямі з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святланай Шутавай і намеснікам старшыні РГА “Белая Русь” Андрэем Басаком. Плённа прайшоў і семінар-практыкум “Школа маладога лідара Белай Русі”.

Канечне, галоўны вынік такіх нефармальных сустрэч не ў поспехах, занатаваных у турнірных табліцах. Людзі, якія маюць актыўную жыццёвую пазіцыю і аб’яднаны агульным пачуццём патрыятызму, сустрэліся з аднадумцамі і адчулі, што разам яны стваральная сіла! І гэтае пачуццё дае магутны імпульс для ўдзелу ў справах, якія вынікаюць з асноўнай мэты нашай агранізацыі: кансалідацыя грамадскасці і ўсіх канструктыўных сіл, арыентаваных на супрацоўніцтва з уладай і яе падтрымку на ўсіх узроўнях для дасягнення высокай якасці жыцця ў стваральнай працы.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость