У Асіповіцкім раёне прызначаны новыя кіраўнікі арганізацый

У Асіповіцкім раёне прызначаны новыя кіраўнікі арганізацый
Загадчыкам сектара спорту і турызму райвыканкама стаў Аляксей Мурашка, а ДЭУ № 73 РУП “Магілёўаўтадар” узначаліў Генадзій Гарбачоў.

Нарадзіўся Аляксей Уладзіміравіч у Мурманску. У 1995 годзе скончыў Мінскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча. Пасля размеркавання быў прызначаны на пасаду начальніка разліку рэактыўнай артылерыйскай батарэі вайсковай часці 12180. А ўжо праз год, рухаючыся па кар’ернай лесвіцы, стаў камандзірам узвода кіравання рэактыўнай артылерыйскай батарэі гэтай жа вайсковай часці. З 1998 года — намеснік камандзіра рэактыўнай артылерыйскай батарэі. За 31 год службы ў войску Аляксей Уладзіміравіч дасягнуў нямала. Яго апошняя пасада — намеснік камандзіра 465 ракетнай брыгады.

Жанаты. Мае дзяржаўныя ўзнагароды: медалі “За бездакорную службу” трэцяй і другой ступеней.

— Мая задача, — гаворыць сённяшні кіраўнік, — нічога не зламаць і не парушыць, захаваць спартыўныя дасягненні. I рушыць далей, шліфуючы і ўдасканальваючы работу падначаленых арганізацый.

Аляксею Уладзіміравічу хацелася б узняць работу па цэлым шэрагу спартыўных напрамкаў на якасна новы ўзровень.

Нарадзіўся ў 1982 годзе ў вёсцы Зацішша Магілёўскага раёна. Скончыў гімназію № 2 г. Магілёва, затым паступіў у машынабудаўнічы інстытут, які за гады вучобы юнака двойчы мяняў статус, таму атрымаў дыплом ужо Беларуска-Расійскага ўніверсітэта па спецыяльнасці «будаўніцтва аўтамабільных дарог і транспартных аб’ектаў».

Першым рабочым месцам Генадзія Анатольевіча стала дарожна-эксплуатацыйнае ўпраўленне № 72 г. Бабруйска, дзе ён працаваў майстрам, потым — начальнікам участка. У 2006 годзе быў накіраваны галоўным інжынерам ДЭУ № 73 г. Асіповічы.

У 2019 годзе паступіў у Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і скончыў яе летась, атрымаўшы кваліфікацыю юрыста.

9 студзеня прыступіў да абавязкаў начальніка ДЭУ № 73. У сваёй рабоце плануе падтрымліваць у належным стане не толькі аўтамагістраль М5 з самым інтэнсіўным у вобласці рухам, але і астатнія дарогі, якія знаходзяцца на абслугоўванні, робячы ўсё для забеспячэння бяспекі руху.

Жанаты. Жонка Таццяна працуе настаўнікам СШ № 4, дачка вучыцца ў 8 класе СШ № 1, сын наведвае дзіцячы сад № 8.

Генадзій Анатольевіч аматар здаровага ладу жыцця. Любіць займацца плаваннем, турызмам, валейболам, горнымі лыжамі, захапляецца спартыўным арыентаваннем.

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем