У Асіповіцкім раёне прызначаны новыя кіраўнікі арганізацый

У Асіповіцкім раёне прызначаны новыя кіраўнікі арганізацый
Загадчыкам сектара спорту і турызму райвыканкама стаў Аляксей Мурашка, а ДЭУ № 73 РУП “Магілёўаўтадар” узначаліў Генадзій Гарбачоў.

Нарадзіўся Аляксей Уладзіміравіч у Мурманску. У 1995 годзе скончыў Мінскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча. Пасля размеркавання быў прызначаны на пасаду начальніка разліку рэактыўнай артылерыйскай батарэі вайсковай часці 12180. А ўжо праз год, рухаючыся па кар’ернай лесвіцы, стаў камандзірам узвода кіравання рэактыўнай артылерыйскай батарэі гэтай жа вайсковай часці. З 1998 года — намеснік камандзіра рэактыўнай артылерыйскай батарэі. За 31 год службы ў войску Аляксей Уладзіміравіч дасягнуў нямала. Яго апошняя пасада — намеснік камандзіра 465 ракетнай брыгады.

Жанаты. Мае дзяржаўныя ўзнагароды: медалі “За бездакорную службу” трэцяй і другой ступеней.

— Мая задача, — гаворыць сённяшні кіраўнік, — нічога не зламаць і не парушыць, захаваць спартыўныя дасягненні. I рушыць далей, шліфуючы і ўдасканальваючы работу падначаленых арганізацый.

Аляксею Уладзіміравічу хацелася б узняць работу па цэлым шэрагу спартыўных напрамкаў на якасна новы ўзровень.

Нарадзіўся ў 1982 годзе ў вёсцы Зацішша Магілёўскага раёна. Скончыў гімназію № 2 г. Магілёва, затым паступіў у машынабудаўнічы інстытут, які за гады вучобы юнака двойчы мяняў статус, таму атрымаў дыплом ужо Беларуска-Расійскага ўніверсітэта па спецыяльнасці “будаўніцтва аўтамабільных дарог і транспартных аб’ектаў”.

Першым рабочым месцам Генадзія Анатольевіча стала дарожна-эксплуатацыйнае ўпраўленне № 72 г. Бабруйска, дзе ён працаваў майстрам, потым — начальнікам участка. У 2006 годзе быў накіраваны галоўным інжынерам ДЭУ № 73 г. Асіповічы.

У 2019 годзе паступіў у Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і скончыў яе летась, атрымаўшы кваліфікацыю юрыста.

9 студзеня прыступіў да абавязкаў начальніка ДЭУ № 73. У сваёй рабоце плануе падтрымліваць у належным стане не толькі аўтамагістраль М5 з самым інтэнсіўным у вобласці рухам, але і астатнія дарогі, якія знаходзяцца на абслугоўванні, робячы ўсё для забеспячэння бяспекі руху.

Жанаты. Жонка Таццяна працуе настаўнікам СШ № 4, дачка вучыцца ў 8 класе СШ № 1, сын наведвае дзіцячы сад № 8.

Генадзій Анатольевіч аматар здаровага ладу жыцця. Любіць займацца плаваннем, турызмам, валейболам, горнымі лыжамі, захапляецца спартыўным арыентаваннем.

Последние новости

Власть

Лукашенко предложил механизм совместной работы государственных и частных фармпредприятий

15 августа 2025
Читать новость
Власть

“Здесь мы можем преуспеть”. Лукашенко ориентирует на активное развитие в стране биофармацевтики

15 августа 2025
Читать новость
Общество

Председатель Бобруйского межрайонного комитета госконтроля проведет прямую линию и прием граждан в Осиповичском районе

15 августа 2025
Читать новость
Профилактика

Обеспечим безопасность на кухне!

15 августа 2025
Читать новость
Профилактика

С 15 по 17 августа на территории Осиповичского района проводится профилактическое мероприятие под девизом «Соблюдаем ПДД на двух колёсах!»

15 августа 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Ураджай-2025. Жніво ў лічбах

15 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем