У Асіповічах зарэгістравана 181 вуліца, тры з якіх безыменныя, бо не маюць дамоў.

У Асіповічах зарэгістравана 181 вуліца, тры з якіх безыменныя, бо не маюць дамоў.

“Прайду па Абрыкосавай, звярну на Вінаградную і на Цяністай вуліцы я пастаю ў цяні…” Ці не пра Асіповічы спяваў Юрый Антонаў сваю знакамітую песню? Пытанне гэта ўзнікае таму, што і Абрыкосавая, і Вішнёвая, і Зялёная, і Цяністая, як і Каштанавая з Лугавой, якія ўзгадваюцца ў наступным куплеце, на карце нашага горада прысутнічаюць.

Можа, таму гэту песню адразу запомнілі і палюбілі жыхары розных населеных пунктаў, што атаясамлялі яе з жыццём свайго горада ці пасёлка?

І наогул назвы многіх вуліц шматразова паўтараюцца ў розных гарадах краіны. Памятаеце ў навагодняй кінакамедыі: “Трэцяя вуліца Будаўнікоў, дом 25, кватэра 12”? Дарэчы, у Асіповічах таксама ёсць вуліца Будаўнікоў, праўда, яна адна і нумарацыя заканчваецца домам № 24.

Калі ж прааналізаваць назвы вуліц нашага райцэнтра, атрымоўваецца наступнае.

Усяго ў горадзе зарэгістравана 181 вуліца, тры з якіх безыменныя, бо не маюць дамоў.

Значная частка — 74 — атрымала назвы ў гонар гістарычных асоб, у большасці ваеначальнікаў, герояў вайны, заснавальнікаў марксізму-ленінізму, кіраўнікоў кампартыі (напрыклад, Энгельса, Куйбышава, Дзяржынскага, Жукава, Лібкнехта і г.д.). 21 вуліца ўвекавечвае памяць аб пісьменніках і паэтах (Купалы, Лермантава, Горкага, Броўкі). Назвы 11 вуліц звязаны з рэвалюцыйнымі падзеямі і грамадскімі строямі (Інтэрнацыянальная, Сацыялістычная, Кастрычніцкая). Назвы 25 нейкім чынам указваюць на месца знаходжання (Вакзальная, Забалацкая, Плошча базарная, Заводская, Замошская, Рачная, Стадыённая і г.д.). Ёсць і тыя, што арыентуюць на бакі гарызонту (Усходні, Паўднёвы ўезды) або напрамкі (Бабруйская, Мінская, Магілёўскі завулак) ці кажуць самі за сябе (Кароткая, Кальцавая). Самымі прыгожымі назвамі можна лічыць тыя, што ўзгадваліся ў пачатку матэрыялу. Ёсць і даволі дзіўныя, такія як Праектная і Праекціруемая: калі вуліцы створаны і жывуць, яны ўжо далёка не праекціруемыя. Яшчэ больш недарэчна гучыць у рускім варыянце назва “Перемога”. Па правілах мовы яна павінна называцца “улицей Победы”, а па-беларуску “вуліцай Перамогі”. Але чамусьці замацавалася такое вось найменне. На вуліцы з такой назвай, сумленна кажучы, не хацелася б жыць. А вось на Сонечнай, Дружнай, Міра, Рабінавай, Палявой ці нават у завулку Агародным — з радасцю. Бо як карабель назавеш…

Последние новости

Общество

Где в Осиповичском районе можно купаться не нарушая закон?

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Бойцы студотрядов Осиповичского района приступили к работе

7 июня 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Реалии нацистской оккупационной политики в Беларуси на примере Осиповичского и соседних с ним районов.

7 июня 2025
Читать новость
Здравоохранение

В Осиповичскую центральную районную больницу уже поступило 238 новых компьютеров, приобретенных за счет республиканского бюджета

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Могилевская область — победитель республиканского смотра-конкурса, проводимого в рамках выставки «БЕЛАГРО-2025»

6 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко утвердил новации в контрольной деятельности

6 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем