У Асіповічах зарэгістравана 181 вуліца, тры з якіх безыменныя, бо не маюць дамоў.

У Асіповічах зарэгістравана 181 вуліца, тры з якіх безыменныя, бо не маюць дамоў.

“Прайду па Абрыкосавай, звярну на Вінаградную і на Цяністай вуліцы я пастаю ў цяні…” Ці не пра Асіповічы спяваў Юрый Антонаў сваю знакамітую песню? Пытанне гэта ўзнікае таму, што і Абрыкосавая, і Вішнёвая, і Зялёная, і Цяністая, як і Каштанавая з Лугавой, якія ўзгадваюцца ў наступным куплеце, на карце нашага горада прысутнічаюць.

Можа, таму гэту песню адразу запомнілі і палюбілі жыхары розных населеных пунктаў, што атаясамлялі яе з жыццём свайго горада ці пасёлка?

І наогул назвы многіх вуліц шматразова паўтараюцца ў розных гарадах краіны. Памятаеце ў навагодняй кінакамедыі: “Трэцяя вуліца Будаўнікоў, дом 25, кватэра 12”? Дарэчы, у Асіповічах таксама ёсць вуліца Будаўнікоў, праўда, яна адна і нумарацыя заканчваецца домам № 24.

Калі ж прааналізаваць назвы вуліц нашага райцэнтра, атрымоўваецца наступнае.

Усяго ў горадзе зарэгістравана 181 вуліца, тры з якіх безыменныя, бо не маюць дамоў.

Значная частка — 74 — атрымала назвы ў гонар гістарычных асоб, у большасці ваеначальнікаў, герояў вайны, заснавальнікаў марксізму-ленінізму, кіраўнікоў кампартыі (напрыклад, Энгельса, Куйбышава, Дзяржынскага, Жукава, Лібкнехта і г.д.). 21 вуліца ўвекавечвае памяць аб пісьменніках і паэтах (Купалы, Лермантава, Горкага, Броўкі). Назвы 11 вуліц звязаны з рэвалюцыйнымі падзеямі і грамадскімі строямі (Інтэрнацыянальная, Сацыялістычная, Кастрычніцкая). Назвы 25 нейкім чынам указваюць на месца знаходжання (Вакзальная, Забалацкая, Плошча базарная, Заводская, Замошская, Рачная, Стадыённая і г.д.). Ёсць і тыя, што арыентуюць на бакі гарызонту (Усходні, Паўднёвы ўезды) або напрамкі (Бабруйская, Мінская, Магілёўскі завулак) ці кажуць самі за сябе (Кароткая, Кальцавая). Самымі прыгожымі назвамі можна лічыць тыя, што ўзгадваліся ў пачатку матэрыялу. Ёсць і даволі дзіўныя, такія як Праектная і Праекціруемая: калі вуліцы створаны і жывуць, яны ўжо далёка не праекціруемыя. Яшчэ больш недарэчна гучыць у рускім варыянце назва «Перемога». Па правілах мовы яна павінна называцца «улицей Победы», а па-беларуску «вуліцай Перамогі». Але чамусьці замацавалася такое вось найменне. На вуліцы з такой назвай, сумленна кажучы, не хацелася б жыць. А вось на Сонечнай, Дружнай, Міра, Рабінавай, Палявой ці нават у завулку Агародным — з радасцю. Бо як карабель назавеш…

Последние новости

Общество

Истории переселенцев из Чернобыльской зоны

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 26 апреля

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Чернобыль 40 лет спустя: загрязненные территории: от восстановления к уверенному будущему

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость