У Асіповічах, Ялізаве і Цэлі гэтым летам абнаўляюць двары, тратуары і дзіцячыя пляцоўкі

Летам па традыцыі праводзіцца большасць работ па ўладкаванні тэрыторый. У прыватнасці, зараз напружаны час у работнікаў УКП ЖКГ: вядуцца работы па догляду кветнікаў, пакосцы травы, рамонце жылфонду.
У гэтам сезоне камунальнікі рыхтуюць сюрпрыз для маленькіх жыхароў райцэнтра, якія пражываюць у дамах №№ 1 і 3 на вуліцы 60 гадоў Кастрычніка, № 71 на вуліцы Дзяржынскага і № 78 на вуліцы Каралёва, №№ 54 і 56 на вуліцы Чарняхоўскага, а таксама дома № 107 на вуліцы Рамашкі рабочага пасёлка Ялізава. Пакуль яны адпачываюць у аздараўленчых лагерах і на дачах, у іх дварах абсталёўваюцца дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі, якія хутка адкрыюцца для шырокага карыстання. Запланавана і дзіцячая пляцоўка побач з дамамі № 6 на Дзмітрыева і № 39 на Каралёва.

У названых дварах, акрамя таго, вядуцца работы па бягучым рамонце: ідзе замена бардзюраў, устройства асфальтабетоннага пакрыцця, пракладваюцца тратуарныя дарожкі. Вядзецца рэканструкцыя тратуараў на вуліцы Крыловіча ад будынка “Водаканала” да аўтобуснага прыпынку і на процілеглым баку вуліцы — ад раёна газазабеспячэння да помніка-скульптуры “Партызаны”. Добраўпарадкуецца таксама дваравая тэрыторыя новага дома на вуліцы Чарняхоўскага, які хутка будзе здадзены ў эксплуатацыю, а наперадзе — устройства асфальтабетоннага пакрыцця і тратуарных дарожак уздоўж дамоў №№ 1-6 на вуліцы Усходняй у вёсцы Цэль.
Кацярына Іванова
