У Асіповічах, Ялізаве і Цэлі гэтым летам абнаўляюць двары, тратуары і дзіцячыя пляцоўкі

У Асіповічах, Ялізаве і Цэлі гэтым летам абнаўляюць двары, тратуары і дзіцячыя пляцоўкі

Летам па традыцыі праводзіцца большасць работ па ўладкаванні тэрыторый. У прыватнасці, зараз напружаны час у работнікаў УКП ЖКГ: вядуцца работы па догляду кветнікаў, пакосцы травы, рамонце жылфонду.

У гэтам сезоне камунальнікі рыхтуюць сюрпрыз для маленькіх жыхароў райцэнт­ра, якія пражываюць у дамах №№ 1 і 3 на вуліцы 60 гадоў Кастрычніка, № 71 на вуліцы Дзяржын­скага і № 78 на вуліцы Каралёва, №№ 54 і 56 на вуліцы Чарняхоўскага, а таксама дома № 107 на вуліцы Рамашкі рабочага пасёл­ка Ялізава. Пакуль яны адпачываюць у аздараўленчых лагерах і на дачах, у іх дварах абсталёўваюцца дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі, якія хутка адкрыюцца для шырокага карыстання. Запланавана і дзіцячая пляцоўка побач з дамамі № 6 на Дзмітрыева і № 39 на Каралёва.

У названых дварах, акрамя таго, вядуцца работы па бягучым рамонце: ідзе замена бардзюраў, устройства асфальтабетоннага пакрыцця, пракладваюцца тратуарныя дарожкі. Вядзецца рэканструкцыя тратуараў на вуліцы Крыловіча ад будынка “Водаканала” да аўтобуснага прыпынку і на процілег­лым баку вуліцы — ад раёна газазабеспячэння да помніка-скульп­туры “Партызаны”. Добраўпарадкуецца таксама дваравая тэрыторыя новага дома на вуліцы Чарняхоўскага, які хутка будзе здадзены ў эксплуатацыю, а наперадзе — устройства асфальтабетоннага пакрыцця і тратуарных дарожак уздоўж дамоў №№ 1-6 на вуліцы Усходняй у вёсцы Цэль.

Кацярына Іванова

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем