У аграгарадку Вяззе прайшоў раённы этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла-2023”

У аграгарадку Вяззе прайшоў раённы этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла-2023”

Свята сям’і, працы і натхнення

У аграгарадку Вяззе прайшоў раённы этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла-2023”

Сёлета паспаборнічаць за такі пачэсны тытул пажадалі пяць сямей: Аляксандр і Юлія Бараш з аграгарадка Лапічы, шматдзетная сям’я Руслана і Хрысціны Краўчанка з Пратасевічаў, прадстаўнікі Дараганаўшчыны — Кірыл і Крысціна Краснашчок, удзельнікі з Вязаўніцы — Максім і Святлана Лявіцкія, а таксама Аляксей і Вікторыя Стэльмахі з Вяззя. Ад іх патрабавалася паказаць кемлівасць і спрыт у пяці выпрабаваннях: самапрэзентацыі “Вітаем па-беларуску”, традыцыйных для гэтага спаборніцтва конкурсах “Па дровы”, “Сіўка-Бурка”, “Сельская спартыўная эстафета”, “Выстава дасягненняў сямейнай гаспадаркі”.

Старанні ўдзельнікаў ацэньвала строгае, але справядлівае журы, у склад якога ўвайшлі старшыня райсавета дэпутатаў Сяргей Сувееў, начальнік і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Пахоменка і Ларыса Волкава, інструктар-метадыст фізкультурна-спартыўнага клуба “Алімпія” Марына Багачова, выконваючы абавязкі дырэктара ААТ “Асіповіцкі хлебазавод” Арцём Камейка, першы сакратар РК ГА БРСМ Юліяна Вараўко, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Святлана Сідоранка і старшыня рай-аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Дзмітрый Кулік.

Першым пасля візітнай картачкі, дзе ўдзельнікі на роднай мове расказалі пра сябе, стаў конкурс “Выстава дасягненняў сямейнай гаспадаркі”. Чаго толькі не было на шыкоўна прыбраных сталах: і выпечка, і каўбасы, і разнастайныя віды варэння, кампотаў і іншай смакаты “пра запас”. Арыгінальны напой прадставіла дараганаўская сям’я Краснашчок. Усім ахвочым прапаноўвалася пачаставацца гарбузовым сокам, які аказаўся на дзіва смачным.

Не менш захапляльным стала наступнае выпрабаванне. Сямейным парам патрэбна было распілаваць бервяно, а пасля пасекчы яго на пэўную колькасць паленняў. Гэты этап стаў сапраўднай праверкай узроўню ўзаемапаразумення, бо, каб управіцца з двухручнай пілой, а пасля хутка пакалоць цурбаны і акуратна іх скласці, патрэбны адчуванне партнёра і навыкі каманднай дзейнасці.

Далей — цікавей! У цэнтры ўвагі конкурсу “Сіўка-Бурка” — сапраўдны эксклюзіў: конь, якога патрабавалася запрэгчы (задача для мужа) і распрэгчы (заданне для жонкі). Кароткі майстар-клас ад гаспадара жывёлы — і сем’і пачалі спаборніцтва! Лепшы вынік сярод мужчын паказаў галава сям’і Лявіцкіх — дзве хвіліны шэсць секунд.

Сельская спартыўная эстафета стартавала з конкурсу “Па ваду”. Жонка станавілася ля “стартавай” бочкі з вадой і напаўняла вёдры, якія муж на каромысле нёс да “фінішнай” ёмістасці.

Пакуль старэйшыя мераліся спрытам і хуткасцю, дзеці час таксама не марнавалі. Для жадаючых арганізавалі катанне на драбінах. Дзе ж яшчэ паспрабуеш такую забаўку?

У наступным этапе эстафеты мужчыны вазілі ў звычайных садовых тачках самае дарагое — сваіх жонак. І, трэба сказаць, што гэткім скарбам даражаць усе ўдзельнікі: ні адна гаспадыня не пацярпела.

Два апошнія конкурсы мелі жартаўлівую мэту: памяняць мужа з жонкай месцамі. Таму прадстаўнікі моцнай паловы чалавецтва адправіліся спавіваць ляльку, а жанчыны — забіваць цвікі.

Нарэшце наступіў самы хвалюючы момант — вызначэнне пераможцаў раённага этапу рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла-2023”. Пакуль журы падсумоўвала балы, перад гледачамі выступілі з дыхтоўнай канцэртнай праграмай калектывы і салісты Вяззеўскага сельскага Дома культуры.

І вось лепшыя вызначаны. Прадстаўляць Асіповіччыну на абласным узроўні будзе сям’я Кірыла і Крысці-ны Краснашчок. Другое месца ў Максіма і Святланы Лявіцкіх, а “бронзу” забралі Руслан і Хрысціна Краўчанкі. Пераможцы і ўдзельнікі спаборніцтва атрымалі дыпломы і памятныя падарункі.

Уражаннямі ад перамогі дзеліцца Крысціна Краснашчок:

— Першынство ў такім незвычайным спаборніцтве аказалася для нашай сям’і поўнай нечаканасцю. Рыхтаваліся, вядома, грунтоўна, але без прэтэнзіі на прызавое месца, бо мы — простыя працоўныя людзі, не схільныя да асаблівай творчасці. Аказалася, што галоўнае — спрыт, уважлівасць і спартыўны азарт. Выпрабаванні даліся лёгка за выключэннем конкурсу “Па ваду”. Надта нязручнымі былі як самі бочкі з вадкасцю, так і збаночкі, якімі набіралі ваду ў вёдры. А хацелася зрабіць усё акуратна. Што тычыцца абласнога этапа, то там, канечне, барацьба будзе напружанай. Але будзем спадзявацца на ўласныя сілы і маральную падтрымку неабыякавых землякоў.

Фота глядзіце ў сацсетках

Последние новости

Общество

Поблагодарили за монумент и попросили содействия в благоустройстве территории. Узнали, как прошла прямая линия Виктора Ананича

8 октября 2024
Читать новость
Армия

Осиповчане принимают участие в «Марше кремлевских курсантов»

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: никто из серьезных людей в Украине не думает о том, что надо зайти в Беларусь

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко об изменениях в ядерной доктрине России: риски для кого-то новые появились, но не для нас

8 октября 2024
Читать новость
Общество

«Дай лесу новае жыццё!» Под таким названием с 12 октября по 12 ноября Минлесхоз проведет добровольную акцию по восстановлению ветровально-буреломных участков. Поучаствовать в ней смогут и осиповчане

8 октября 2024
Читать новость
Общество

На Осиповичском хлебозаводе прошла встреча прокурора района Дениса Иванькова с трудовым коллективом

8 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем