Твае людзі, лес!

Твае людзі, лес!

Працаваць інжынерам па рамонце абсталявання, будынкаў і збудаванняў не толькі вельмі адказна, але і цікава, упэўнены Віталій Васько. Ён прыйшоў у Асіповіцкі доследны лясгас амаль чатыры гады таму і адразу далучыўся да рэалізацыі маштабнага праекта — будаўніцтва пялетнага завода ў Замошшы.

— Гэта быў вельмі сур’ёзны вопыт для мяне, пасля якога, напэўна, усё ні па чым, — дзеліцца Віталій Анатольевіч. — Суправаджаць будаўніцтва, так кажучы, ад “а” да “я”, мадэрнізацыю ці рэканструкцыю, падтрымліваць тэхнічны стан — справа нялёгкая, але захапляльная. Асабліва ўлічваючы тое, што на балансе лясгаса знаходзіцца каля 400 пабудоў рознага прызначэння. За тры с паловай гады пад маім наглядам было пабудавана і адрамантавана шмат збудаванняў — ад прамысловага склада на тэрыторыі для захавання і пілавання лесапрадукцыі, пляцоўкі дарошчвання пасадачнага матэрыялу ў гадавальніку да цяпліц, майстэрняў і бытавых карпусоў. Адметна, што ўсе яны маюць рознае прызначэнне і спецыфіку. Таму каб выявіць адпаведнасць усіх праводзімых работ праектна-каштарыснай дакументацыі на кожным этапе будаўніцтва ці рамонту, трэба было скрупулёзна ўнікаць ва ўсе нюансы, звяртаць увагу на кожную дэталь. Акрамя таго, пастаянна маю зносіны з кіраўніцтвам розных службаў, падрадчыкамі, рабочымі і гэтак далей. Шчыра кажучы, вельмі цікава прасочваць будаўніцтва з нуля і потым бачыць, што ж атрымалася, быць датычным да стварэння новага.

Дзякуючы Мікалаю Раўбелю былі пабудаваны і мадэрнізаваны прыгожыя будынкі лясгасаў ва ўсім раёне. Прыемна даглядаць за іх тэхнічным станам, да таго ж гэта добры стымул добраўпарадкаваць нашу тэрыторыю і далей.

Віталій Васько спрабаваў сілы ў дызайне, калі ў Магілёве прыняў удзел у адкрытым конкурсе на лепшы арт-аб’ект для добраўпарадкавання лясгасаў. Яго эксклюзіўныя дубовыя арэлі адзначаны Дыпломам II ступені і зараз упрыгожваюць Магілёўскі заасад. Гонар лясгаса ён абараняў і на раённай спартакіядзе па лёгкай атлетыцы.

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем