“Цуды на Каляды” з БРСМ. Далучайцеся!

“Цуды на Каляды” з БРСМ. Далучайцеся!

Час навагодніх свят і Калядаў без сумнення можна назваць самым незвычайным. Узвышаны, радасны настрой, падарункі, сустрэчы з сябрамі і роднымі — што можа быць лепей?  А вось члены асіповіцкага РК ГА «БРСМ» знайшлі спосаб зрабіць гэты час не толькі вясёлым, але і карысным. З 11 снежня па 8 студзеня пад эгідай арганізацыі праводзіцца рэспубліканская дабрачынная акцыя “Цуды на Каляды”.

— Гэта акцыя даўно стала традыцыяй і ладзіцца ўжо дзясяты год запар, — расказвае першы сакратар раённай арганізацыі БРСМ Алена Надзеявец. — У час яе правядзення ўсе «пярвічкі» БРСМ у школах і на прадпрыемствах збіраюць канцылярскія тавары, ласункі, цацкі, якія пасля будуць прэзентаваныя дзецям з сямей, што апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Акрамя гэтага, на працягу некалькіх апошніх гадоў традыцыйным стала і наведванне дзіцячага аддзялення раённай бальніцы. Там арганізоўваецца забаўляльна-гульнёвая праграма з Дзедам Марозам, Снягуркай і абавязковымі падарункамі маленькім пацыентам. Невыпадкова сімвалам мерапрыемства былі абраны чырвоныя рукавічкі, якія адлюстроў-ваюць імкненне дзяцей і моладзі краіны акружыць клопатам і ўвагай тых, хто мае ў гэтым асаблівую патрэбу.

Далучыцца да добрай справы і падзяліцца з дзецьмі кропелькай цяпла можа кожны жыхар горада і раёна. Для гэтага дастаткова прынесці свой падарунак у пункт прыёму, які знаходзіцца па адрасе: г. Асіповічы, вул. Сумчанкі, 33, каб. 309 (другі корпус райвыканкама). Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 66-105.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем