Три проблемы дома № 20, который стоит по улице Социалистической в Осиповичах

Три проблемы дома № 20, который стоит по улице Социалистической в Осиповичах
Дом № 20, які стаіць на вуліцы Сацыялістычнай, быў бы самым звычайным, калі б не тры яго асаблівасці. Старонні назіральнік іх можа і не заўважыць, а вось існаванню мясцовага насельніцтва яны надаюць каларыт. Прычым даволі спецыфічнага кшталту, аб чым, уласна кажучы, і паведаміла адна з жыхарак узгаданага дома. Яе кантакты ёсць у рэдакцыі, але не ў персанальных даных справа.

На першым фота мы бачым так бы мовіць “трубу”, якую ўтварае сцяна дома № 20 і плот размешчанай па суседстве ўстановы дашкольнага выхавання — філіяла ДУА “Дзіцячы сад № 2”. Вядзе праход да гаспадарчых пабудоў — яны добра бачны на заднім плане. Гэтыя пабудовы ўтвараюць зацішны куток.

Сюды несвядомыя, але дасведчаныя грамадзяне ахвотна наведваюцца як у грамадскую прыбіральню. З аднаго боку, абуральнае бескультур’е. А з другога — на паўднёвым баку горада з магчымасцямі выканаць фізіялагічны абавязак не ўсё добра. Дапамагчы тут могуць адпаведныя пакоі ГЦК “Равеснік”, кінатэатра “Радзіма”, некаторых аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання. Але аб гэтых опцыях не кожны ведае, ды і пералічаныя ўстановы не ўвесь час адчыненыя. У адрозненне ад названага вышэй “зацішнага кутка”…

А яшчэ ў двары дома № 20 стаяць побач паўжывая бяроза і слуп з электрычнымі правадамі. Сухія галіны рана ці позна зламаюцца, а ўпасці яны могуць толькі на тыя правады. Добра, калі гэта скончыцца кароткім замыканнем і адключэннем нейкай колькасці кватэр ад гарадской электрасістэмы. А што будзе, калі аба-рваны провад застанецца пад токам?

І, нарэшце, кантэйнерная пляцоўка. Яна месціцца каля крамы “Еўраторг” і абсталявана належным чынам. Вось толькі ёмістасць кантэйнераў не разлічана на аб’ём смецця, які сюды прыносяць жыхары прылягаючых дамоў. Натуральна, у складзеных на зямлю мяхах з адыходамі хапае рэшткаў ежы, і яна прыцягвае бадзяжных жывёл. Мяхі сабакі разрываюць, смецце раскідваюць… А як пачынаецца чарговае “сабачае вяселле”, людзям становіцца зусім нявесела і думка, “калі ж нарэшце гэтыя праблемы будуць вырашаны”, прыходзіць у галовы многіх.

Вядома, што думка, якая авалодала масамі, абавязкова становіцца матэрыяльнай. Толькі вось хацелася б ведаць, калі гэтае пераўтварэнне стане явай.

Последние новости

Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Пра вопыт, давер, дапамогу

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Куда деть строительный мусор

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

46 гадоў працуе ў ПМК № 95 “Вадбуд” Сяргей Русачкоў

25 апреля 2026
Читать новость