Татарковский рывок

Татарковский рывок

У амерыканскіх бізнес-школах любяць дэманстраваць кінафільм “Вертыкальны ўзлёт”. І не без прычыны: стужка, знятая яшчэ ў 1949 годзе, уяўляе сабой дэталёвую дэманстрацыю спосабаў кіравання калектывам і методыку выбару самых дзейсных з іх для канкрэтных людзей і абставін. Такі індывідуальны падыход мае назву “сітуацыйнае лідарства”, і кіраўнік, які ім валодае дасканала, насамрэч можа дасягаць незвычайных вынікаў.

Напрыклад, за шэсць месяцаў пераўтварыць адстаючае лясніцтва Асіповіцкага лясгаса ў пераможцу спаборніцтва сярод структур Магілёўскага ВЛГА па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця. Гэта, безумоўна, узлёт. Ды яшчэ які вертыкальны!

Ляснічы Станіслаў Цагойка перайшоў у Татарку з Дрычынскага лясніцтва. Там быў лесніком, майстрам лесу, памочнікам ляснічага — нармальны кар’ерны рост для чалавека, які справу любіць, адносіцца да яе сур’ёзна і не баіцца браць на сябе ўсё большы цяжар адказнасці.

Што чакае на новай пасадзе, зразумела, ведаў не ва ўсіх дэталях, аднак дастаткова, каб на першых кроках адчуваць упэўненасць. Сапраўды, галоўнае — правільна пачаць. А далей будзе бачна.

Новы кіраўнік пачаў правільна: з фарміравання калектыву аднадумцаў. Дзейнічаў рашуча, так што за два месяцы персанал лясніцтва змяніўся цалкам. Прычына звальнення была ўвогуле адна і слушная: грубае парушэнне працоўнай дысцыпліны і тэхнікі бяспекі, так што, хлопцы, нічога асабістага…

Канечне, пазбавіцца ад незадавальняючых работнікаў нескладана. А як знайсці лепшых? Усё ж колькасць працоўных рэсурсаў у Татарцы невялікая, а канкурыраваць за іх даводзіцца з мясцовым торфапрадпрыемствам і немалым спіскам работадаўцаў з размешчаных недалёка гарадоў — Асіповіч і Бабруйска. Але тут Цагойку дапамог яго папярэдні працоўны вопыт і кампанейскі характар. Ён звяртаўся да людзей, якія ведалі яго і якіх ён паважаў за майстэрства ў лясной справе. Ставіў пытанне рубам: “Калі гатовы добра зарабляць, займаючыся любімай справай, ідзі да мяне ў каманду”. Той, хто даваў сцвярджальны адказ, добра разумеў, што яго чакае. Лес — гэта невычарпальнае багаццце, але даецца яно вялікім мазалём…

Сёння ў лясніцтве працуе толькі тры татаркаўцы, астатнія 13 чалавек з прыляга-ючых вёсак і Асіповіч. Па штаце людзей павінна быць болей, але недарэмна пры найме гаворка ішла пра больш высокія заробкі. Практычна ўсе сумяшчаюць дзве пасады, паўнацэнна спраўляюцца з павышанай нагрузкай і ведаюць, дзеля чаго трэба штодзённа напружвацца.

Работа з мінімальным кадравым запасам, канечне, мае вузкія месцы, ды і не ўсе ключавыя вакансіі ўдалося закрыць дагэтуль. Аднак ляснічы слушна лічыць, што каб кіраваць невялікай камандай высокаматываваных прафесіяналаў, яму не трэба раскідвацца на розныя дробязі. Людзям можна смела дэлегаваць частку паўнамоцтваў і засяродзіць увагу на галоўным: арганізацыйных момантах выканання паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Тут трэба адзначыць такі нюанс. З-за пашкоджання караедам і па шэрагу іншых прычын на тэрыторыі лясніцтва сфарміраваліся значныя запасы драўніны, у тым ліку не асабліва каштоўнага сухастою хвойных парод. Пасля таго як у мінулым годзе айчынная цэлюлозна-папяровая галіна пачала імкліва нарошчваць аб’ёмы вытворчасці, гэты самы сухастой аказаўся вельмі запатрабаваным. Адначасова назіраецца рост попыту на дзелавую драўніну на замежным і ўнутраным рынках. Колькі працягнецца перыяд павышанага попыту, ляснічы Цагойка не можа спрагназаваць. Затое ён ведае, як арганізаваць высечку-вывазку 4 тысяч кубаметраў у месяц замест запланаваных 2 тысяч. Каб скарыстацца спрыяльнай кан’юнктурай, працаваць яму даводзіцца ў рэжыме “жыву на рабоце”. Але ляснічы таксама жадае мець дастойны заробак і згодны дзеля гэтага працаваць столькі, колькі трэба. Да таго ж прыклад самааддачы начальніка не застаецца без увагі калектыву і з’яўляецца для яго моцным дадатковым матыватарам.

…Пры сённяшняй інтэнсіўнасці працы звышнарматыўных запасаў драўніны Татаркаўскаму лясніцтву хопіць да канца года. Станіслаў Аляксандравіч не бачыць прычын, якія б перашкодзілі пратрымацца ў набраным тэмпе і паспяхова справіцца з гэтай — насамрэч складанай — задачай.

Што будзе далей, пакажа жыццё. Але чамусьці ўзнікае пачуццё, што каманда Цагойкі сябе яшчэ пакажа. І нават неаднаразова.

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость