Сёння — Сусветны дзень донара крыві

Гатовы выратаваць любога

Зараз у нашым раёне налічваецца 101 донар крыві. Многія з гэтых людзей маюць званне “Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь”. Адна з такіх — Тамара Цывінская, якая працуе ў філіяле “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка”.

Яна ахвяруе сваю кроў іншым ужо 36 гадоў. Узгадвае, што калісьці на прадпрыемства прыязджалі медыкі і прапанавалі жадаючым далучыцца да высакароднай справы дапамогі пацыентам, якія трапілі ў цяжкую сітуацыю. Жанчына адразу згадзілася. І з той пары рэгулярна дзеліцца сваёй крывёю з тымі, хто мае ў ёй патрэбу.

За раз Тамара здае паўлітра жыццёва важнага матэрыялу. Нядаўна з сынам падлічылі, колькі ўсяго здала. Выйшла прыблізна каля 60 літраў.

Раз у тры месяцы Тамара Васільеўна едзе ў Бабруйскую цэнтральную бальніцу, дзе знаходзіцца станцыя пералівання крыві, каб зноў выканаць сваю місію. Ужо так прызвычаілася да донарства, што, калі па якіх-небудзь прычынах прапусціць чарговую здачу, адчувае сябе не вельмі добра. Але прапускаць даводзілася нячаста. Напры-клад, пасля перанесенай каронавіруснай інфекцыі на год зрабіла перапынак. Хоць медыкі ўжо і далі дазвол, але сама перастрахоўвалася, каб не нашкодзіць рэцыпіентам.

Забор крыві бывае не заўсёды планавым. Здараецца, донараў з патрэбнай групай выклікаюць тэрмінова для прамога пералівання пры экстранных сітуацыях, якіх пабачыла нямала. Калі прывозяць пацярпелых пасля рознага роду аварый, часта вынік залежыць ад хуткасці рэагавання. І калі ў такіх выпадках медыкі тэлефануюць Тамары, яна кідае ўсе справы, выклікае таксі і імчыць на дапамогу. Вось і нядаўна яе выклікалі ў Бабруйск з такой нагоды.

Часцей за ўсё донары не ведаюць, каму пералілі іх кроў. Але здараюцца і сюрпрызы. Так, аднойчы нашай гераіне патэлефанаваў незнаёмец, які паведаміў, што, хоць і не бачыліся, ведае яе. А праз некалькі хвілін завітаў у госці з падарункам і падзякамі за выратаванае жыццё. Такія кранальныя моманты запамінаюцца назаўсёды.

Последние новости

Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Граждане Российской Федерации смогут проголосовать на выборах в Государственную Думу на участках в Беларуси

16 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем