Сёння — Дзень памяці спаленых вёсак

Сёння — Дзень памяці спаленых вёсак

Боль, які не сціхне

У раённай бібліятэцы адбылася духоўна-патрыятычная сустрэча

з іерэем храма іконы Божай Маці “Усіх смуткуючых Радасць” Раманам Васько “Наказ жывым нясе Хатынь”. Святар разам з навучэнцамі Асіповіцкага дзяржаўнага каледжа паразважаў пра дабро і зло, важнасць захавання гістарычнай памяці.

— Пашана да мінулага — гэта вялікая каштоўнасць і сапраўдны нацыянальны здабытак, — лічыць айцец Раман. — Таму мы павінны захаваць яе і перадаць моладзі, накіраваць на супрацьстаянне спробам перапісаць гісторыю. Асабліва гэта тычыцца страшнага лёсу, які напаткаў тысячы населеных пунктаў Беларусі і іх жыхароў. Як адзначыў у адной са сваіх прамоў мітрапаліт Веніямін, Хатынь — красамоўны доказ мужнасці беларускага народа. Наш прамы абавязак памятаць той страшны момант у гісторыі, дзякаваць Богу за тое, што цяпер Радзіма не перажывае такога болю. Ад кожнага чалавека паасобку залежаць мір і любоў у краіне. Калі мы будзем любіць Беларусь, годна служыць ёй, — менавіта служыць, а не працаваць, бо праца мае на ўвазе выгаду, а служба — больш узвышаны сэнс, — тады тая каштоўнасць, якая перадалася з крывёю продкаў, будзе памнажацца ў нашых сэрцах.

Памочнік пракурора Асіповіцкага раёна Васіль Евілін:

— На сёння ў ходзе расследавання крымінальнай справы, узбуджанай па факце генацыду беларускага народа падчас нямецка-фашысцкай акупацыі, устаноўлена, што цалкам ці часткова на тэрыторыі Асіповіцкага раёна было спалена 88 населеных пунктаў. У спіс “вогненных вёсак” унесена Сёмкіна Слабодка, спаленне якой было пацверджана паказаннямі сведкаў. Як мінімум сем знішчаных карнікамі паселішчаў пасля вайны не адрадзіліся.

Последние новости

Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Пра вопыт, давер, дапамогу

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Куда деть строительный мусор

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

46 гадоў працуе ў ПМК № 95 “Вадбуд” Сяргей Русачкоў

25 апреля 2026
Читать новость