Свет выратуе прыгажосць? А вось і не!

Свет выратуе прыгажосць? А вось і не!

Ідэальнага мужчыну вызначыць лёгка: слоўнікавы запас такога пераважна ўключае выразы: “Ты прыгожая”, “Давай купім”, “Лепш адпачні”, “Я ўсё вырашу”. Па крайняй меры, так сцвярджаецца ў анекдоце, а анекдот, як вядома, маленькае адлюстраванне вялікага жыцця. А вось якая яна, ідэальная жанчына? Напярэдадні 8 Сакавіка вырашылі стварыць яе партрэт разам з прадстаўнікамі моцнага полу. Вось што атрымалася.

— Ідэальных жанчын не бывае. Ды такія, мабыць, і не патрэбны: тады ж самому трэба адпавядаць ідэалу. Ну а жанчына, з якой хочацца быць заўсёды побач, — добрая, спагадлівая, сапраўдная гаспадыня дома. Карыстаючыся выпадкам, віншую сваю жонку Таццяну і жадаю ёй здароўя, усім астатнім я яе забяспечу сам. Найлепшыя пажаданні і жанчынам-калегам — такіх сярод таксістаў зараз нямала, а таксама кліенткам. Рыхтуемся працаваць у святочны дзень ва ўзмоцненым рэжыме!

— Знешнасць у такім “партрэце” адназначна не прыярытэт. Тут важны ўнутраны свет. Чым ён багацейшы, тым больш прывабная жанчына. Дабрыня — абавязковая якасць. Зараз такое жыццё, што ўсе кудысьці бягуць, спяшаюцца, забываючы, прынамсі, пры гэтым проста жыць. Ідэальная дзяўчына ўмее кіраваць сваім часам, з разуменнем успрымае моцныя і слабыя бакі мужчыны. І заўсёды будзе яму падтрымкай. Пры гэтым няважна, дзе яна знаходзіцца: на далёкай Алясцы ці ў Асіповічах.

— Добрая, не сквапная, глядзіць на акаляючы свет у пазітыўным ракурсе, заўсёды гатовая да перамен, да чагосьці новага ў сваім жыцці. Асобны пункт — уменне даглядаць за сабою, сачыць за модай і яе тэндэнцыямі.

— Працалюбівая, каб любіла дзяцей і мужа. Мы з жонкай Любай пажаніліся, калі мне было 19, а ёй 20. У маі ўжо будзе 49 гадоў, як разам. Многія лічаць, што калі шлюб ранні, то наўрад ці з яго будзе плён. Я ж хачу сказаць: калі чалавек твой, то няважна, у якім узросце пажаніліся. Галоўнае — адносіны адзін да аднаго. Свая жонка і павінна быць ідэалам. Перш за ўсё, адносіцца да яе трэба так, тады і пытанняў не павінна ўзнікаць.

— Добрая, верная, клапатлівая — гэтых якасцей дастаткова. Ідэальных жанчын, як і мужчын, у прыродзе, мабыць, не існуе. Але нічога нам не замінае думаць, што такія ёсць.

— Ідэальная жанчына — гэта, перш за ўсё, мама нашых дзяцей. Вось за гэтую якасць мужчына ў першую чаргу і павінен цаніць жанчыну. І я рады, што ў мяне ёсць дзеці — шасцігадовы Багдан і чатырохгадовая Ксюша.

Хто ўважліва чытаў, зрабіў адзнаку, што галоўнай якасцю ідэальнай жанчыны землякі лічаць ДАБРЫНЮ. Астатняе — па індывідуальным гусце. Важна і тое, што мужчыны ўсё ж дазваляюць нам, жанчынам, быць крыху неідэальнымі. Аднак імкненне стаць лепшай версіяй сябе толькі вітаецца!

Последние новости

Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Пра вопыт, давер, дапамогу

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Куда деть строительный мусор

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

46 гадоў працуе ў ПМК № 95 “Вадбуд” Сяргей Русачкоў

25 апреля 2026
Читать новость