Супраць снегу — талакой

Супраць снегу — талакой
Сёлетняя зіма шчодрая на снегапады, і гэта добра. Хаця пэўныя нязручнасці даводзіцца пераадольваць. Адна з іх тычыцца руху транспарту і пешаходаў па населеных пунктах. Наяўных магчымасцей дарожных і камунальных службаў не хапае, каб справіцца з такой аб’ёмнай справай хутка, таму дапамога землякоў была б вельмі карыснай. І ў першую чаргу для іх саміх.

Традыцыйная для кожнай снежнай зімы праблема ачысткі двароў шматпавярховых дамоў нікуды ж не знікла. Калі б у дварах колькасць машын не перавышала праектную, на выкананне гэтай работы трэба было б роўна тры дні. Але ў рэчаіснасці экскаватаршчык пераважна не рызыкуе заглыбляцца ў вузкія “шчыліны”, паабапал якіх ціснуцца зусім нятанныя легкавушкі. Пашкодзіць іх “узгоркам” зграбаемага снегу проста, а каму цікава потым несці адказнасць за ўрон чужой маёмасці.

Такім чынам, перад аўтамабілістамі ёсць два шляхі спрасціць сабе жыццё: трымаць тэхніку на спецыяльна выдзеленых паркоўках альбо расчышчаць двары ўласнымі сіламі. Па інфармацыі УКП ЖКГ, значная колькасць вадзіцеляў сітуацыю разумее і снег выграбае без дадатковых напамінкаў “зверху”. Іх, канечне, магло б быць і болей, але гэта ўжо пытанне маральнай пазіцыі і пачуцця грамадскай адказнасці канкрэтнага земляка. Скардзіцца на неразваротлівасць камунальнікаў і бясконца грузнуць у сумётах для некаторых прасцей, чым расчысціць хаця б займаемае ўласнай машынай месца. Калі гэта не бязрукі інфантылізм, то шукайце іншае вызначэнне.

Што тычыцца барацьбы з ледзяшамі і снегам на дахах, то яе пачатак запланаваны на сёння: гэтая справа прывязана да “мабілізацыі” амаль усіх аўтавышак, якія ёсць у горадзе і раёне. Іх увогуле сем, але дзве пакуль задзейнічаны на навагоднім упрыгажэнні вуліц: праблемы праблемамі, а пра любімае свята забывацца нельга.

У аўторак-сераду чакаецца і маштабнае выкарыстанне пясчана-солевай сумесі для падсыпкі тратуараў. Пакуль трымаецца нізкая тэмпература і снег рыхлы, ПСС мала чым дапаможа. А выдаткоўваць сезонны рэсурс, які раптам стаў вельмі каштоўным, згадзіцеся, трэба ашчадна і мэтазгодна.

 

 

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 21 июня для всех знаков Зодиака

21 июня 2026
Читать новость
Актуальнае

Готовы ко всему: в Осиповичах прошли соревнования санитарных дружин

20 июня 2026
Читать новость
Общество

У Асіповічах, Ялізаве і Цэлі гэтым летам абнаўляюць двары, тратуары і дзіцячыя пляцоўкі

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Делегации стран СНГ, Европы, Азии и Латинской Америки приедут в Брест на форум «Великое наследие — общее будущее»

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 20 июня для всех знаков Зодиака

20 июня 2026
Читать новость
Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем