Супер-пірог вагою больш за 40 кілаграмаў збіраюцца спекчы працаўнікі ААТ “Асіповіцкі хлебазавод” да дня горада, правядзенне якога плануецца 1 жніўня

Незвычайны выраб будзе ўтрымліваць сегменты з розным смакам — макам, разынкамі і іншым начыннем, каб задаволіць густ любога спажыўца. А паспрабаваць пачастунак атрымаецца падчас святочных мерапрыемстваў у гарадскім парку.
Дарэчы, пакуль што гэта сакрэт, які ведаюць толькі чытачы “АК”.
