Сумарны працоўны стаж роду Стаблецкіх у галіне машынабудавання — амаль 300 гадоў

Сумарны працоўны стаж роду Стаблецкіх у галіне машынабудавання — амаль 300 гадоў

Зараз на заводзе аўтамабільных агрэгатаў працуе шэсць яе прадстаўнікоў. Яны працягваюць справу, распачатую папярэднімі пакаленнямі родзічаў.

Як усё пачыналася

У далёкія 60-я гады браты Мікалай, Віталь і іх сястра Тамара Стаблецкія ўладкаваліся ў цэх тэхналагічнага абсталявання Мінскага аўтамабільнага завода, які асталяваўся на пасёлку Савецкім. Хутка цэх засвоіў першую прадукцыю для аўтамабіляў “МАЗ” і ўжо ў 1965 годзе быў перайменаваны ў механазборачны цэх № 5.

МСЦ-5 — гэтай гістарычнай абрэвіятуры хутка споўніцца 60 гадоў. Менавіта столькі ў Асіповічах развіваецца галіна машынабудавання.

Стаблецкія і Бяляўскія

Віталь Стаблецкі скончыў Мінскі індустрыяльны тэхнікум і ў 1964 годзе патрапіў маладым спецыялістам на новае прадпрыемства ў Асіповічы. Працоўную дзейнасць пачынаў слесарам механазборачных работ, з цягам часу заняў пасаду намесніка начальніка цэха шклапластыкавых кабін. У 1989 годзе быў удастоены звання “Ветэран працы”. Прарабіў на заводзе Віталь Стаблецкі амаль 43 гады.

Тамара Стаблецкая (Бяляўская) значную частку 30-гадовага працоўнага стажу атрымала на пасадзе фармаўшчыка шклапластыкавых вырабаў. Яе муж Раман Бяляўскі таксама быў машынабудаўніком. Ён працаваў у цэху шклапластыкавых кабін адразу механікам, а потым слесарам.

— Па прыкладзе бацькоў і мы з братам звязалі сваё жыццё з АЗАА, — расказвае дачка Бяляўскіх Лада Сімановіч. — Працую тут ужо   40 гадоў, 30 з якіх інспектарам па кадрах. Брат Мікалай Бяляўскі ўладкаваўся сюды слесарам механазборачных работ у 1998 годзе. Вось і атрымліваецца, што завод аўтамабільных агрэгатаў для нас — усё жыццё.

Мікалай Стаблецкі пасля школы атрымаў адукацыю ў машынабудаўнічым інстытуце, а ў 1966 годзе пачаў працаваць у МСЦ № 5 майстрам участка. А потым, маючы вопыт работы на ўсіх прыступках кар’ернай лесвіцы, заняў пасаду намесніка дырэктара завода аўтамабільных агрэгатаў. На гэтай пасадзе працаваў 20 гадоў. Пасля выхаду на заслужаны адпачынак працягнуў працоўную дзейнасць галоўным механікам завода.

Жонка Мікалая Вольга Іванаўна аддала заводу аўтамабільных агрэгатаў 21 год. Спачатку працавала лабарантам спектральнай лабараторыі, потым кантралёрам аддзела тэхнічнага кантролю, з 1993 па 1996 гады — стралком ваенізаванай аховы. Мікалай і Вольга Стаблецкія з’яўляюцца роданачальнікамі самай шматлікай дынастыі машынабудаўнікоў. Іх справу працягнулі адразу дзве дачкі.

Русачковы

Таццяна Русачкова (у дзявоцтве Стаблецкая) у 1994 годзе ўладкавалася на завод аператарам ППУ, потым была ліцейшчыкам і вось ужо 19 гадоў працуе слесарам механазборачных работ. Яе сын Аляксей да пераезду ў другі горад прарабіў на заводзе каля дзесяці гадоў. Дарэчы, унучка Таццяны Мікалаеўны Мілена таксама выбрала для сябе машынабудаўнічую спецыяльнасць і зараз вучыцца ў Мінскім аўтамеханічным каледжы.

Паўловічы

Ірына Паўловіч (у дзявоцтве Стаблецкая) пасля школы паступіла ў Мінскі аўтамеханічны тэхнікум. Пасля яго заканчэння ў 1985 годзе пачала працаваць на АЗАА тэхнікам-тэхнолагам у аддзеле галоўнага тэхнолага. У 2017 годзе была пераведзена ў вытворча-дыспетчарскі аддзел інжынерам. Яе муж Алег прарабіў на заводзе вадзіцелем больш за дзесяць гадоў.

— Дынастыю працягвае мой сын Антон, — расказвае Ірына Мікалаеўна. —             11 гадоў ён шчыруе вадзіцелем аўтатранспартнага цэха. Яго жонка Таццяна, якая зараз знаходзіцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці, таксама машынабудаўнік, працуе на заводзе ўжо пяць гадоў. Дарэчы, таксама скончыла Мінскі аўтамеханічны каледж.

Вельмі ганаруся прафесіяй машынабудаўніка. Прыемна, што наша сям’я выбрала менавіта гэты напрамак у жыцці. На АЗАА, акрамя нашай, працуюць яшчэ некалькі дынастый: Барташы, Ангерчыкі і іншыя. Аўтаагрэгатны завод насамрэч аб’ядноўвае людзей.

Последние новости

Общество

Поблагодарили за монумент и попросили содействия в благоустройстве территории. Узнали, как прошла прямая линия Виктора Ананича

8 октября 2024
Читать новость
Армия

Осиповчане принимают участие в «Марше кремлевских курсантов»

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: никто из серьезных людей в Украине не думает о том, что надо зайти в Беларусь

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко об изменениях в ядерной доктрине России: риски для кого-то новые появились, но не для нас

8 октября 2024
Читать новость
Общество

«Дай лесу новае жыццё!» Под таким названием с 12 октября по 12 ноября Минлесхоз проведет добровольную акцию по восстановлению ветровально-буреломных участков. Поучаствовать в ней смогут и осиповчане

8 октября 2024
Читать новость
Общество

На Осиповичском хлебозаводе прошла встреча прокурора района Дениса Иванькова с трудовым коллективом

8 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем