Субота, 22 красавіка

Субота, 22 красавіка

Адбыўся мітынг з нагоды 147-й гадавіны з дня нараджэння заснавальніка савецкай дзяржавы Уладзіміра Леніна.

У ім прынялі ўдзел члены Камуністычнай партыі Беларусі, ГА “Белая Русь”, БРСМ, прадстаўнікі ветэранскіх арганізацый. Старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Пузік, які ўзначальвае суполку асіповіцкіх камуністаў, звярнуўся да прысутных з урачыстай прамовай, уручыў партбілеты Мікалаю Гаўрылаву і Юрыю Каржову, якія ўзнавілі сваё членства ў КПБ.

Пасля ўскладання вянкоў да помніка правадыру сусветнага пралетарыяту, удзельнікі мітынгу далучыліся да суботніка: пасадзілі дрэвы ў парку на вуліцы Абросімава.

* * *

Па папярэдняй інфармацыі ў рэспубліканскім суботніку прыняло ўдзел больш за 14 тысяч асіпаўчан.

Пераважная большасць працавала на сваіх рабочых месцах, у ліку якіх былі і самыя знакавыя новабудоўлі горада: фізкультурна-аздараўленчы комплекс мікрараёна Чарняхоўскага ды тэрапеўтычны корпус цэнтральнай раённай бальніцы.

Землякі ў гэты дзень зарабілі каля 28 тысяч рублёў, палова з якіх у адпаведнасці з планам мерапрыемства будзе пералічана ў рэспубліканскі бюджэт, а астатнія сродкі накіруюцца на рэканструкцыю,   рэстаўрацыю ці ўзнаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцей, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, падрыхтоўку аздараўленчых лагераў да летняга сезона.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем