«Справа 20 хвілін»: у Асіповічах адрэагавалі на зварот чытача раёнкі

У рэдакцыю звярнулася чытачка, якая прыслала фотаздымак платформы аўтобуснага прыпынку «Вуліца Гогаля» і паведаміла, што гэты прыпынак не толькі не абараняе ад дажджу, бо не мае навесу, але і стварае небяспеку пры хадзьбе, бо пад нагамі зеўрыць яма з аголенай арматурай.
Намеснік дырэктара УКП ЖКГ Сяргей Салавей:
— З-за адсутнасці фінансавання ўстаноўка павільёна на аўтобусным прыпынку на вуліцы Гогаля пакуль не прадугледжваецца, а вось няроўнасці ў пакрыцці платформы сёння будуць выпраўлены.
Рамонтныя работы на платформе былі праведзены праз 20 хвілін. Гэта самае аператыўнае рэагаванне на зварот рэдакцыі за апошняе дзесяцігоддзе, за што вялікі дзякуй работнікам камунальнай арганізацыі.
Ксенія Бельская
