Сітуацыя з ляснымі пажарамі з году ў год застаецца актуальнай у Беларусі і за яе межамі

Сітуацыя з ляснымі пажарамі з году ў год застаецца актуальнай у Беларусі і за яе межамі

Мара — чысты гарызонт

Сітуацыя з ляснымі пажарамі з году ў год застаецца актуальнай у Беларусі і за яе межамі

Прычын гэтай глабальнай праблемы шмат: непатушаныя цыгарэты і вогнішчы, выпальванне сухой расліннасці і нават наўмысныя падпалы. “АК” наведаўся ў Асіповіцкі доследны лясгас, каб даведацца, як захоўваюць і ратуюць зялёнае багацце краіны ад полымя.

Каля невялічкага будынка выстраілася разнастайная тэхніка. Тут ёсць як лёгка пазнавальныя пажарныя машыны, так і невядомыя экзэмпляры, болей падобныя на танк, чым на сродак барацьбы з пажарамі.

— Гэта наш усюдыход, — усміхаецца вядучы інжынер па ахове і абароне лесу Генадзь Заяц. — З яго дапамогай мы прабіраемся нават праз самы густы зараснік ці бездарожжа. Увогуле аўтапарк лясгаса можа пахваліцца поўнай укамплектаванасцю. Два гады таму выдаткавалі шмат сродкаў на тэхнічнае аснашчэнне.

Машыны — важны, але не першасны складнік поспеху ў ліквідацыі ўзгаранняў. Заходзім у пакой з вя-лізным экранам, дзе ў дзевяці акенцах павольна варочаюцца пейзажы, знятыя з вышыні птушынага палёту.

— Тут, — працягвае Генадзь Міхайлавіч, — у рэжыме рэальнага часу паказваецца плошча, якую ахопліваюць відэакамеры, усталяваныя ў дзевяці кропках. Галоўнае для нас — бачыць гарызонт: калі ён чысты, то можна ўздыхнуць з палёгкай. У выпадку з’яўлення дыму падключаемся да камер бліжэйшых лясніцтваў і ўдакладняем месца ўзнікнення пажару. Атрымаўшы каардынаты, супрацоўнікі пажарна-хімічнай станцыі разам з работнікамі лясніцтва напраўляюцца на месца. У гарачую пару дзяжурым тут па 12 гадзін, а пры наступленні самага высокага пятага класа бяспекі — кругласутачна.

Над рабочым сталом інжынера вісіць карта раёна з рознакаляровымі пазначэннямі.

— На ёй пазначаны прыкладны ўзровень магчымасці ўзнікнення пажараў, — тлумачыць спецыяліст. — Аднак усё залежыць ад надвор’я. Лес — гэта не толькі дрэвы. Гэта і лясная посцілка: надглебавае покрыва з лістоты, дробных галінак, рэштак буйных сукоў, ствалоў і тое, што пакідае пасля сябе чалавек. І ўсё ў спякоту і суш уяўляе небяспеку. Можна правесці паралель з дровамі ў печцы: сухія лепей гараць. Пры пятым класе небяспекі загарэцца можа практычна ўсё, акрамя балот. Бліжэй да сярэдзіны лета становяцца небяспечнымі і яны, калі ўзровень грунтавых вод паніжаецца. На тэрыторыі раёна ёсць некалькі кропак, за якімі сочым асабліва ўважліва. Да іх адносяцца Цэльскае, Каранскае, Татаркаўскае і Асіповіцкае лясніцтвы. Шмат праблем узнікне пры ўзгараннях у паўночнай частцы Градзянскага лясніцтва, бо, каб дабрацца туды, спатрэбіцца каля дзвюх гадзін.

З невялікімі па плошчы пажарамі работнікі лясніцтва і ПХС-ІІ спраўляюцца сваімі сіламі. Аднак калі рэсурсаў не хапае, на дапамогу прыходзяць суседнія раёны і профільныя арганізацыі. Так здарылася і ў 2015 годзе, калі ў адзін дзень зафіксавалі два буйныя ўзгаранні.

— Першай запалала тэрыторыя Татаркаўскага лясніцтва, — успамінае Генадзь Міхайлавіч. — Мы практычна ўсе сродкі кінулі туды. Пакуль лакалізавалі полымя, атрымалі паведамленне пра пажар у Цэльскім лясніцтве. Тэхніка накіравалася на месца, але аператыўна пад’ехаць не змагла, бо ўзгаранне ўзнікла ў балоцістай мясціне. І, пакуль дабраліся да ачага, агонь ахапціў вялікую плошчу. Гэта ўжо была надзвычайная сітуацыя. На дапамогу прыйшлі суседзі: Клічаўскі, Глускі, Бабруйскі, Быхаўскі лясгасы. Далучылі нават авіяцыю. Мне гэтыя пажары дасюль сняцца. Паўтара месяца прыйшлося правесці ў са-праўдным пекле, а гарам надыхаліся на ўсё жыццё.

Каб звесці магчымасць узнікнення такіх сітуацый да мінімума, падрыхтоўка да пажаранебяспечнага сезона ў 13 лясніцтвах раёна пачынаецца яшчэ напрыканцы зімы. Правяраецца і рамантуецца тэхніка, прыводзяцца да парадку мінералізаваныя палосы (штучна створаныя на паверхні зямлі палосы шырынёй не меней за 1,4 метра, вычышчаныя ад лясных гаручых матэрыялаў да мінералізаванага пласта) і супрацьпажарныя разрывы (шырокія палосы без лесу і расліннасці).

— Сёлета створана 700 кіламетраў новых мінералізаваных палос і абноўлена 1 000 кіламетраў існуючых, — дадае інжынер. — Дадзеныя аб’екты — бар’ер на шляху агню. Яны аб’ядноўваюцца ў свое-асаблівую сетку, здольную паменьшыць страты ад пажару ў выпадку несвоечасовага выяўлення. Што тычыцца разрываў, якіх у лясгасе 50 кіламетраў, то гэта перашкода для больш сур’ёзнага віду ўзгарання — верхавога пажару. Таксама на з’ездах з дарог агульнага карыстання ўстанаўліваюцца шлагбаўмы з таблічкай-папярэджаннем. Яны закрываюцца падчас увядзення забароны на наведванне лесу. Але не абыходзіцца без вандалізму: незадаволеныя людзі ламаюць канструкцыі, зрываюць таблічкі. За летнія месяцы на іх рамонт трацяцца ўнушальныя сродкі.

З пачатку пажаранебяспечнага сезона ў лясах раёна адбылося 15 узгаранняў (за аналагічны перыяд мінулага года — два). Іх агульная плошча склала тры гектары. Што чакае асіповіцкія лясы далей?

— У гэтым годзе сезон пачаўся вельмі рана, — канстатуе Заяц. — З трэцяга мая да нядаўняга часу не было дажджоў. Вось толькі апошнія некалькі дзён дазволілі ўздыхнуць з палёгкай. Яшчэ вельмі моцна панізіўся ўзровень грунтавых вод, што, безумоўна, адаб’ецца на далейшай сітуацыі з пажарамі. Цяпер якраз падыходзіць сезон збору чарніц. Нягле-дзячы на забарону, некаторыя грамадзяне ўсё роўна пойдуць у лес, і пачнуцца запальванні з-за чалавечага фактару. Аднак як бы ні склаліся абставіны, мы заўжды гатовыя змагацца з полымем.

Последние новости

Власть

“Надо решать вопрос”. Лукашенко поручил разобраться с проблемами на “АМКОДОРе”

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Создать условия для людей. Лукашенко обозначил задачи по развитию поселков городского типа

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

Тематическую прямую телефонную линию проведет и.о. первого заместителя начальника Могилевской таможни Дерезовский Дмитрий Евгеньевич

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко во время рабочей поездки в Витебскую область посетил Оршанский лесхоз

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость