Што там, за небакраем

Што там, за небакраем
Лапіцкі сельсавет у першую чаргу вядомы размешчаным на яго тэрыторыі падземным газасховішчам, якое абслугоўвае філіял “Асіповіцкае УМГ” ААТ ”Газпрам трансгаз Беларусь”. Яшчэ можна ўзгадаць выдатна развітую транспартную інфраструктуру і блізкасць да сталіцы нашай краіны. Сукупны ўплыў гэтых асаблівасцей робіць жыццё рэгіёна настолькі своеасаблівым, што да яго найлепшым чынам падыходзіць класічнае вызначэнне “тэрыторыя кантрастаў”.

Што цікава, гэтую асаблівасць мясцовыя жыхары не адчуваюць, таму што яна існуе здаўна. Каб ацаніць самабытнасць малой радзімы, лапічанам трэба на нейкі час пажыць у іншых мясцінах. У пэўным сэнсе такая метамарфоза адбылася і з выконваючай абавязкі старшыні Лапіцкага сельвыканкама Ганнай Важнік. Яна хоць і жыла ў Лапічах заўсёды, але доўгі час працавала

ў Асіповічах, а дома толькі адпачывала. І калі перайшла на работу ў сельвыканкам, як сама прызнаецца, “нібы зазірнула за небакрай”. А там…

Нетыповая дэмаграфія

У Лапіцкім сельсавеце пражывае зараз 2 759 чалавек, з якіх працаздольных амаль 60 працэнтаў, дзяцей і падлеткаў каля 15%, пенсіянераў — 25,5%.

Такая ўзроставая структура блізкая да стацыянарнага тыпу (аптымальнага ў плане стабільнасці колькасных паказчыкаў насельніцтва, яго эканамічнай актыўнасці і забеспячэння сацыяльных стандартаў з боку дзяржавы). На жаль, для беларускай вёскі такая “дэмаграфічная раскоша” хутчэй выключэнне. Ды і тут аптымістычная ўзроставая структура складваецца за кошт Жорнаўкі, Лапічаў, Пагарэлага ды пасёлка Сасновага. А вось аддаленыя вёскі, якіх у сельсавеце нямала, сёння ўяўляюць хутчэй дачныя пасёлкі. Летам там народу “густа”, а ўзімку некаторыя застаюцца цалкам ці амаль бязлюднымі. Дачнікі вяртаюцца ў горад (пераважна ў Мінск), а састарэлых бацькоў дзеці забіраюць да сябе. Пры такіх сезонных ваганнях перад мясцовым самакіраваннем звычайна ўзнікаюць дзве складанасці. Першая — гандлёвае і медыцынскае забеспячэнне зіму-ючых у самоце немаладых людзей. Другая — клопат аб маёмасці, якая застаецца ў пустых вёсках практычна без нагляду.

Аднак тут яны вырашаюцца надзіва проста: жыхары аддаленых вёсак маюць прамы кантакт з экіпажамі аўталавак. Тыя рэгулярна прывозяць усё патрэбнае, у тым ліку лекі.

А да бязлюдных паселішчаў узімку зламыснікам не дабрацца. Мясцовасць навокал іх складаная — як правіла, пераўвільготненыя лясы, — а дарогі ў гэты час не абслугоўваюцца, так што на машыне не даехаць, ды і пешшу дайсці няпроста.

Віражы ў бізнес-прасторы

Яшчэ Лапіцкі сельсавет з’яўляецца зонай прыцягнення для прадпрымальнікаў. Прычым жыццё бізнес-суполкі тут вельмі дынамічнае, поўнае незвычайных калізій.

Па вёсках сельсавета курсіруюць аўталаўкі пяці прадпрыемстваў, прычым адно з іх з Пухавіцкага раёна. Але яно займае асаблівую нішу і дапаўняе магчымасці іншых аператараў. ТАА “Ананічы” забяспечвае дастаўку ўсім жадаючым свежага мяса і мясной прадукцыі ўласнай вытворчасці, і яна мясцовым жыхарам вельмі даспадобы.

У буйных паселішчах сельсавета працуе 14 стацыянарных гандлёвых аб’ектаў рознай формы ўласнасці, чатыры прадпрыемствы сферы паслуг, у тым ліку цырульня і кафэ.

Дык вось цырульня “Ніка” дзейнічае ў будынку, дзе ў пачатку стагоддзя брытанскі філантроп Віктар Міцэ на ўласныя грошы адкрыў грамадскую пральню. Жыхары Лапічаў ахвотна карысталіся такой выгодай, аднак з цягам часу праект сваё аджыў. А вось у “Нікі” перспектывы самыя спрыяльныя. Тут такі прадуманы інтэр’ер і якаснае абслугоўванне, што дзеці і дарослыя ў цырульню ідуць з вялікім задавальненнем.

Кафэ “Очаг” таксама можна лічыць вынікам пэўнай эвалюцыі. Да рэканструкцыі шашы Мінск-Гомель у пасёлку Сасновым квітнелі два кафэ — “Тры таўстуны” і “Юлія”. Калі аўтамагістраль была выведзена за межы пасёлка, сітуацыя змянілася, а прыдарожны сэрвіс да яе адаптавацца не здолеў. Але попыт на яго паслугі захоўваўся, таму адкрыццё кафэ ў самым вялікім ды найбольш заможным паселішчы сельсавета было бяспройгрышным крокам. Першым яго паспеў зрабіць вядомы прадпрымальнік Дзмітрый Асмалоўскі, і ў яго   атрымалася выдатна!

Адзін з самых першых прыватных магазінаў у сельскай мясцовасці раёна быў адкрыты таксама ў Лапічах. Крама гаспадарчых тавараў паспяхова працуе дагэтуль. Уласніца вельмі запа-трабаванага гандлёвага пункта — Яўгенія Стус. А яе дачка Алеся Кардымон вырашыла праявіць сябе ў іншай справе і зараз узначальвае мясцовы ўчастак УКП ЖКГ. У маці і дачкі розныя справы, але кожная ў сваёй дасягае добрых вынікаў, ад чаго мясцовым жыхарам двайная карысць.

Цікавыя моманты ёсць і ў дзейнасці прыватных прадпрыемстваў, якія займаюцца сельскай гаспадаркай, прамысловай вы-творчасцю і іншымі відамі прадпрымальніцтва, — іх у сельсавеце таксама нямала.

Свайго роду бізнес-цэнтрам стаў расфарміраваны ваенны гарадок у Лапічах. У цэлым новыя гаспадары распараджаюцца тэрыторыяй і нерухомасцю эфектыўна, аднак два цікавыя праекты, на жаль, так і не здолелі трывала ўкараніцца: трэніровачная спартыўная база міжнароднага ўзроўню і прадпрыемства па выпуску інавацыйных сістэм асвятлення.

Такія розныя землякі

Свайго роду брэндам сельсавета стала вёска Вялікая Грава, якая дзякуючы энергіі старасты Ліліі Лабус дэманструе магчымасці мясцовай супольнасці ў адраджэнні невялікіх паселішчаў. У перыяд пандэміі вяскоўцы сваю актыўнасць па зразумелых прычынах звялі да мінімуму, аднак у гэтым годзе збіраюцца зноў паказаць клас. Сельвыканкам пра іх планы ведае, гатовы падтрымліваць, а вопыт распаўсюджваць.

Як прызнаецца Ганна Важнік, гэта важна для дасягнення вынікаў адразу ў некалькіх кірунках работы мясцовага самакіравання, але ў першую чаргу — для падтрымання парадку на зямлі. У цэлым нельга казаць, што жыхары мясцовых вёсак праяўляюць у гэтай справе абыякавасць, аднак ёсць выключэнні. Адно з найбольш недарэчных — гаражны масіў у пасёлку Сасновым. Ён узнік даўно і ў пэўным сэнсе стыхійна, але галоўнае, уласнікі пабудоў ніяк не жадаюць арганізавацца, каб стварыць юрыдычную асобу — гаражны кааператыў.

З тэрыторыі, дзе пануе такая анархія, немагчыма забяспечыць рэгулярны вываз адыходаў. І гэта праблема, таму што гаспадары гаражоў на ахайнасць асяроддзя ўвагі не звяртаюць і адказнасць за сваю абыякавасць не нясуць.

Для барацьбы са смеццем сельвыканкаму перыядычна даводзіцца арганізоўваць суботнікі з удзелам больш свядомых пасялкоўцаў, якіх, канечне, пераважная большасць.

 

Последние новости

Власть

От авиастроения до строительства метро. Лукашенко предложил Свердловской области России развивать сотрудничество

24 февраля 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси увеличен норматив господдержки при строительстве и покупке жилья в городах до 20 тыс. жителей

24 февраля 2025
Читать новость
Профилактика

Детство – сказка, но с каким концом?

24 февраля 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичах проверяют систему оповещения

24 февраля 2025
Читать новость
Культура

Даведаліся, што у вёсцы Астроўкі Асіповіцкага раёна жыў Рыгор Шамак, выдатны музыкант-віртуоз, больш таго – уладальнік вялікіх і рознабаковых ведаў у галіне аутэнтычнага цымбальнага мастацтва.

24 февраля 2025
Читать новость
Армия

Осиповчанин Никита Солодовник полтора года назад стал профессиональным военным

23 февраля 2025
Читать новость

Рекомендуем