Што прапаноўваюць бібліятэкі раёна да Дня беларускага пісьменства

Што прапаноўваюць бібліятэкі раёна да Дня беларускага пісьменства
Што прапаноўваюць бібліятэкі раёна да Дня беларускага пісьменства

6 жніўня 1517 года ў Празе выйшла ў свет Біблія на старажытнабеларускай мове “Псалтыр”, якую выдаў Францыск Скарына з Полацка. Менавіта гэта дата лічыцца днём нараджэння беларускага кнігадрукавання. Біблія Францыска Скарыны стала першай друкаванай кнігай для ўсходніх славян. Яна выйшла раней, чым англійскі і французскія пераклады, амаль на 50 гадоў апярэдзіла “Апостал”, выдадзены ў маскоўскай друкарні. Гэта быў навуковы, духоўны і адукацыйны прарыў.

Першапачаткова Дзень пісьменства ў нашай краіне святкаваўся 6 жніўня. З 1998 года дата перанесена на першую нядзелю верасня. Гэта свята стала сапраўды народным, сімвалам адзінства славян, умацавання духоўных каштоўнасцей, якія вучаць памятаць пра свае вытокі, шчыра любіць родны край i паважаць продкаў.

Юбілейны 30-ты Дзень беларускага пісьменства прыме 2-3 верасня Гарадок Віцебскай вобласці. І хоць ад Віцебшчыны нас аддзяляе больш за сотню кіламетраў, але Дзень пісьменства будзе адзначаны і ў нашым раёне. Так, бібліятэчная сетка гатова сустрэць у выхадныя сваіх чытачоў і расказаць ім пра знакамітага асветніка і наогул пра развіццё адукацыі і кнігадрукавання ў нашай краіне. Усе бібліятэкі аформілі да гэтай даты кніжныя выставы і падрыхтавалі шэраг мерапрыемстваў.

Супрацоўнікі філіяла “Гарадская бібліятэка № 2” прапаноўваюць прыняць удзел у пазнавальным падарожжы “Помнікі беларускага пісьменства”, у час якога ўсе жадаючыя змогуць пазнаёміцца з гісторыяй кніжнай справы ў краіне. Увазе прысутных будзе прапанавана і выстава “Кніжны сусвет”, а аматараў інтэрактыву чакае займальная гульня “Беларускія пазлы”.

У аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача філіяла “Гарадская бібліятэка № 2” пройдзе ўрок ведаў “Ад папіруса да друкаванай кнігі”. Рабяты змогуць зазірнуць у мінулае, дзе даведаюцца пра гісторыю з’яўлення першых друкаваных выданняў, зараджэнне і развіццё беларускага пісьменства, зразумеюць, што кніга ў мінулым цанілася як сапраўдны скарб. Бібліятэкары пазнаёмяць дзяцей з цікавымі фактамі з жыцця кнігавыдаўцоў, сакрэтамі афармлення першых папяровых крыніц інфармацыі. Праверыць свае веды рабяты змогуць, адказаўшы на пытанні віктарыны “Старонак друкаваных дзіўны пачатак”, а дапаможа ім у гэтым тэматычная выстава “Друкаванае слова на Беларусі”.

Дарэчы, у раённай бібліятэцы чытачы могуць пазнаёміцца з унікальным для Асіповіччыны першым поўным факсімільным выданнем “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”. 20 тамоў кнігі плюс асобны том навуковых каментарыяў, прысвечаных вяртанню працы знакамітага земляка на Радзіму, дапамогуць землякам датыкнуцца да скарынаўскай эпохі, пашырыць веды ў сферах гісторыі, мовазнаўства. У шматтомным выданні сабраны і прадстаўлены поўны падбор кніг, надрукаваных асветнікам у Празе ў 1517-1519 гг. і Вільні ў 1522-1525 гг.

Супрацоўнікі бібліятэкі ганарацца не толькі гэтым выданнем. Яны расказваюць, што каля 40% прадстаўленай літаратуры складаюць творы беларускіх аўтараў. І яны не застойваюцца на паліцах. Творчае жыццё мэтраў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа аддзяляе ад нашых дзён шмат дзясяткаў гадоў, але класікі і сёння запатрабаваныя. Ахвотна чытаюць асіпаўчане Івана Мележа, Васіля Быкава, Івана Шамякіна, Уладзіміра Караткевіча, Івана Чыгрынава і іншых аўтараў. Любяць і сучасных беларускіх творцаў. Цікавасць прадстаўляе таксама літаратурная дзейнасць мясцовых пісьменнікаў і паэтаў, сярод якіх найбольш папулярная Лёля Багдановіч. Ахвотна знаёмяцца жыхары і з творчасцю Наталлі Голубевай.

Бібліятэчныя фонды пастаянна папаўняюцца. Супрацоўнікі задаволены тым, што нярэдка кнігі трапляюць на паліцы і нетрадыцыйным шляхам. Напрыклад, нядаўна ў раённую бібліятэку даслала свае зборнікі Ларыса Ляўковіч, якая падпісваецца псеўданімам Лара Дарліца. З удзячнасцю адзначаюць, што чытачы таксама нярэдка ахвяруюць  установе кнігі. Выданні не павінны пыліцца на паліцах, іх доля — несці людзям інфармацыю, дадаваць эмоцый, выклікаць найлепшыя пачуцці. Калі вы даўно не пераглядалі томікі на стэлажах — айда ў бібліятэку!

Последние новости

Общество

В июне в Осиповичах пройдут заседания комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдут. Рассказываем, когда

1 июня 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с начальником отдела статистики труда главного статистического управления области пройдет в Осиповичах

31 мая 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 31 мая для каждого знака зодиака

31 мая 2025
Читать новость
Общество

Воспитанников Осиповичской спецшколы-интерната поздравили с предстоящим Международным днем защиты детей

30 мая 2025
Читать новость
Общество

28 мая Осиповичский район посетила делегация Китайской Народной Республики

30 мая 2025
Читать новость
Власть

Устраивает ли это абитуриентов и их семьи? Лукашенко подробно расспросил чиновников о проведении ЦЭ и ЦТ

30 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем