Шкляных спраў майстры

Шкляных спраў майстры

У мінулую пятніцу на вуліцах населенага пункта было шматлюдна. У цэнтры пасёлка задоўга да пачатку свята з’явіліся розныя арэлі, размясціліся рамеснікі са сваёй прадукцыяй, а каля заводскай прахадной была ўстаноўлена сцэна і арганізавана імправізаваная глядзельная зала.

Урачыстасць пачалася з віншаванняў. Шмат цёплых слоў было сказана ў адрас калектыву філіяла “Ялізава” ААТ “Гродзенскі шклозавод”. Павіншаваць шкларобаў прыехаў першы намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь Алег Швец, наведалася кіраўніцтва РУП “Кіруючая кампанія холдынгу «Беларуская шкляная кампанія»”, генеральны дырэктар ААТ “Гродзенскі шклозавод” Дзяніс Юрчанка.

Нагрудны знак “Ганаровы будаўнік” быў уручаны вядучаму інжынеру па падрыхтоўцы вытворчасці Віктару Жалабковічу. Ганаровую грамату міністэрства архітэктуры і будаўніцтва атрымаў вядучы інжынер-электронік службы электронных і аўтаматычных сістэм кіравання Сяргей Ізотаў. Падзякай міністра архітэктуры і будаўніцтва адзначаны вядучы інжынер-электронік службы электронных і аўтаматычных сістэм кіравання Аляксандр Ткачоў.

Ганаровую грамату РУП “Кіруючая кампанія холдынгу «Беларуская шкляная кампанія»” атрымаў галоўны энергетык Валерый Варанкоў, Падзячны ліст — майстар змены цэха шклатары  № 4 Уладзімір Герасімовіч. Ганаровыя граматы ААТ “Гродзенскі шклозавод” былі ўручаны кантралёру шкляной вытворчасці службы тэхнічнага кантролю Нэлі Бурак, шклавару тэхналагічнай службы Міхаілу Лукашонку, аператару шклофармуючых машын цэха шклатары № 2 Паўлу Зуйкевічу, здымшчыку-ўкладчыку шкла і шклавырабаў Андрэю Рудакоўскаму, электраманцёру па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання Аляксандру Прорвічу. Падзячнымі пісьмамі ААТ “Гродзенскі шклозавод” адзначаны слесар-інструментальшчык Андрэй Алёшкін, кантралёр шкляной вытворчасці Алена Герасімовіч, аператар кацельні Святлана Маслава, газаўшчык Анатолій Пашкевіч, кантралёр Ілона Каўко.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Сувееў таксама павіншаваў завадчан са святам і ўручыў Ганаровую грамату і Падзячныя лісты райвыканкама самым дастойным.

Узнагарод у гэты дзень было шмат. Шэраг працаўнікоў атрымалі Ганаровыя граматы абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў; былі названы лепшыя работнікі, партрэты якіх заносяцца на завадскую Дошку гонару, ушаноўваліся і ганаровыя ветэраны працы.

Цудоўным падарункам за бездакорную працу былі канцэртныя нумары, падрыхтаваныя артыстамі Асіповіччыны.

Пасля першай часткі праграмы ўдзельнікі ўрачыстасці змаглі наведаць розныя зоны актыўнасці, а таксама праверыць свае веды аб рабоце завода. Сімвалічна, што ў віктарыне прыняла актыўны ўдзел юнае пакаленне ялізаўчан. А пытанні былі цікавыя, яны датычыліся выпускаемай на прадпрыемстве прадукцыі і гісторыі вытворчасці.

Настрой ва ўсіх быў цудоўны. Напрыклад, былыя аднакласніцы Галіна Захарава, Таісія Селівончык і Лілія Турчына, адзначаючы дзень нараджэння завода, успомнілі і пра юбілей заканчэння школы. Усё іх жыццё звязана з рабочым пасёлкам. Галіна Казіміраўна і Таісія Канстанцінаўна пачыналі калісьці сартавальніцамі, а потым адна вырасла да тэхнолага цэха прыгатавання шыхты, другая стала лабарантам састаўнога цэха. Тата трэцяй сяброўкі, Мірон Раманавіч Лінкевіч, шмат гадоў працаваў галоўным інжынерам прадпрыемства, аб ім і зараз з павагай расказваюць былыя калегі. Жанчыны ведаюць гісторыю завода з уласнага вопыту, а яшчэ — расказаў блізкіх людзей. Напрыклад, дзядуля адной з іх стаяў ля вытокаў шкляной справы, прыйшоў на завод яшчэ да рэвалюцыі.

Людміла Міхайлоўская працавала на заводзе больш за 30 гадоў. Са шкляной вытворчасцю звязана прафесійная дзейнасць усёй яе сям’і: мама, тата, дзядзькі, цёткі, пляменнікі працавалі там, а адзін з братоў у гэты дзень стаяў на сцэне ў ліку ўзнагароджаных. Расказвае, што застала часы, калі на прадпрыемстве выраблялі не толькі шклянкі і салатніцы, але і разнастайныя ёмістасці для медыцынскіх патрэб. Былі і чатырохлітровыя слоікі — у ялізаўчан яны яшчэ сустракаюцца.

Другая частка свята складалася з канцэртнай праграмы, якая была цікавай і моладзі, і людзям больш сталага веку. Спадабаўся ялізаўчанам і феерверк, які паставіў яркую кропку першага святочнага дня.

У суботу кіраўніцтва прадпрыемства арганізавала экскурсію па цэхах і тэрыторыі для ўсіх жадаючых. Усяго каля двухсот чалавек скарысталіся гэтай магчымасцю, прычым сярод іх былі і госці з іншых населеных пунктаў. Пасля цікавай вандроўкі ў “Краіну шкла” экскурсанты дзяліліся ўражаннямі. Найбольшае захапленне ў іх выклікаў працэс фарміравання шкляной кроплі і гатовага вырабу з яе, а таксама ўпакоўванне. У гэты ж дзень вучні Ялізаўскай школы змаглі наведаць завадскі музей, каб пазнаёміцца з прадукцыяй, у вытворчасць якой унеслі свой  уклад і іх родныя. Няма сумнення, што праз нейкі час хтосьці з гэтых рабят працягне важную і пачэсную справу ялізаўскіх шкларобаў.

Последние новости

Общество

Могилевская область — победитель республиканского смотра-конкурса, проводимого в рамках выставки «БЕЛАГРО-2025»

6 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко утвердил новации в контрольной деятельности

6 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко – Патриарху Кириллу: за Беларусь вы можете быть абсолютно спокойны

6 июня 2025
Читать новость
Общество

Начальник отдела жилищно-коммунального хозяйства Осиповичского райисполкома Надежда Подлипская рассказывает про изменения в правилах благоустройства и содержания населенных пунктов

6 июня 2025
Читать новость
Образование

2 июня в Осиповичском районе начали работать школьные лагеря

6 июня 2025
Читать новость
Происшествия

В Осиповичах злоумышленник проник на территорию частного строящегося дома и похитил металлические трубы.

6 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем