Шчасце быць разам

Шчасце быць разам

Вераніка і Антон Кузьмічы ганарацца сваімі моцнымі каранямі. Бабуля Эльвіра іх лепшы дарадца, яна заўсёды зразумее і падтрымае, з яе меркаваннем лічацца ўсе, а дзядулева ласкавае «сонейка» і цяпер сагравае душу, нягледзячы на тое, што дзеда даўно ўжо няма з імі. Антон раўняецца на сваіх дзядзькаў Мікалая і Івана, раіцца па важных пытаннях. І наогул муж і жонка прытрымліваюцца традыцыйнага падыходу да сям’і, выступаюць за захаванне сямейных каштоўнасцей. А іх у Кузьмічоў нямала.

Напрыклад, у доме беражліва захоўваюцца шлюбная і школьная сукенкі бабулі, а таксама ручнікі і прасціны, вырабленыя яе рукамі. Пачэснае месца адводзіцца і фотаздымкам, якія ілюструюць гісторыю сям’і. Выконваюць наказ бабуль і дзядуляў ніколі не прадаваць бацькоўскай хаты, пад дахам якой збіраецца сямейны савет і ўсе праблемы рашаюцца хутчэй, а справы ладзяцца.

Пазнаёміліся Вераніка і Антон у 15-гадовым узросце. Спачатку проста сябравалі, а потым і каханне прыйшло. Калі юнак адыходзіў у армію, дзяўчына праважала яго і абяцала чакаць. І стрымала сваё слова. Некалькі гадоў слалі адзін аднаму лісты з цёплымі словамі, а сустрэўшыся пасля дэмабілізацыі, зладзілі вяселле. Выхоўваюць траіх дзяцей: Соню, Сашу і Машу.

Антон працуе вадзіцелем вялікагрузнага аўтамабіля, перавозіць грузы на далёкія адлегласці. Гэта прафесія сустракаецца і сярод родных Веранікі. А яшчэ ён умее рабіць усю гаспадарскую работу, чаму навучае і сына Аляксандра. А Вераніка звязала сваё жыццё з музыкай: вучыць дзяцей спяваць, сем гадоў выступае ў складзе народнага ансамбля народнай музыкі «Дзівакі», які нядаўна ўзначаліла. Любоў да песні ў жанчыны таксама з сям’і. Яе прадзядуля, удзельнік Першай і Другой сусветных войнаў, вырабляў дудкі і жалейкі, рамантаваў гармонікі, на якіх іграла на вяселлях бабуля. Спявалі ў доме заўсёды. А зараз нярэдка і малодшае пакаленне Кузьмічоў выходзіць на сцэну.

«Сям’я — галоўная каштоўнасць у жыцці чалавека», — лічаць муж і жонка. І дзяцей выхоўваюць у павазе да сямейных каштоўнасцей, непарыўнай сувязі з радаводам. Нядаўна Кузьмічы атрымалі дыплом удзельні-каў рэспубліканскага конкурсу «Сям’я года» з паметкай «за ўклад у захаванне і развіццё сямейных каштоўнасцей і традыцый».

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость