Шчасце быць разам

Шчасце быць разам

Вераніка і Антон Кузьмічы ганарацца сваімі моцнымі каранямі. Бабуля Эльвіра іх лепшы дарадца, яна заўсёды зразумее і падтрымае, з яе меркаваннем лічацца ўсе, а дзядулева ласкавае “сонейка” і цяпер сагравае душу, нягледзячы на тое, што дзеда даўно ўжо няма з імі. Антон раўняецца на сваіх дзядзькаў Мікалая і Івана, раіцца па важных пытаннях. І наогул муж і жонка прытрымліваюцца традыцыйнага падыходу да сям’і, выступаюць за захаванне сямейных каштоўнасцей. А іх у Кузьмічоў нямала.

Напрыклад, у доме беражліва захоўваюцца шлюбная і школьная сукенкі бабулі, а таксама ручнікі і прасціны, вырабленыя яе рукамі. Пачэснае месца адводзіцца і фотаздымкам, якія ілюструюць гісторыю сям’і. Выконваюць наказ бабуль і дзядуляў ніколі не прадаваць бацькоўскай хаты, пад дахам якой збіраецца сямейны савет і ўсе праблемы рашаюцца хутчэй, а справы ладзяцца.

Пазнаёміліся Вераніка і Антон у 15-гадовым узросце. Спачатку проста сябравалі, а потым і каханне прыйшло. Калі юнак адыходзіў у армію, дзяўчына праважала яго і абяцала чакаць. І стрымала сваё слова. Некалькі гадоў слалі адзін аднаму лісты з цёплымі словамі, а сустрэўшыся пасля дэмабілізацыі, зладзілі вяселле. Выхоўваюць траіх дзяцей: Соню, Сашу і Машу.

Антон працуе вадзіцелем вялікагрузнага аўтамабіля, перавозіць грузы на далёкія адлегласці. Гэта прафесія сустракаецца і сярод родных Веранікі. А яшчэ ён умее рабіць усю гаспадарскую работу, чаму навучае і сына Аляксандра. А Вераніка звязала сваё жыццё з музыкай: вучыць дзяцей спяваць, сем гадоў выступае ў складзе народнага ансамбля народнай музыкі “Дзівакі”, які нядаўна ўзначаліла. Любоў да песні ў жанчыны таксама з сям’і. Яе прадзядуля, удзельнік Першай і Другой сусветных войнаў, вырабляў дудкі і жалейкі, рамантаваў гармонікі, на якіх іграла на вяселлях бабуля. Спявалі ў доме заўсёды. А зараз нярэдка і малодшае пакаленне Кузьмічоў выходзіць на сцэну.

“Сям’я — галоўная каштоўнасць у жыцці чалавека”, — лічаць муж і жонка. І дзяцей выхоўваюць у павазе да сямейных каштоўнасцей, непарыўнай сувязі з радаводам. Нядаўна Кузьмічы атрымалі дыплом удзельні-каў рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года” з паметкай “за ўклад у захаванне і развіццё сямейных каштоўнасцей і традыцый”.

Последние новости

Общество

Спор молодых родителей привел к трагедии. Следователи Осиповичского районного отдела Следственного комитета раскрыли подробности расследования уголовного дела в отношении родителей погибшего грудного ребенка.

28 июля 2025
Читать новость
Общество

С 28 июля по 11 августа в Могилевской области проводится информационно-образовательная акция, приуроченная к единому дню здоровья «Всемирный День борьбы с гепатитом, под лозунгом “Борьба с гепатитом: разрушим преграды”.

28 июля 2025
Читать новость
Происшествия

Несчастный случай произошёл на Осиповичском водохранилище

28 июля 2025
Читать новость
Происшествия

В Осиповичском районе утонул человек

28 июля 2025
Читать новость
Общество

Закончатся ли дожди и грозы? Прогноз погоды на неделю с 28 июля по 3 августа

28 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 28 июля для всех знаков зодиака

28 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем