Сёння нашай газеце споўнілася 93 гады.

Сёння нашай газеце споўнілася 93 гады.

Дата не круглая, аднак штосьці ў ёй усё ж ёсць. Атрымліваецца, што раёнка на сем гадоў маладзейшая за раён, 100-гадовы юбілей якога будзе адзначацца зусім хутка.

За час існавання выйшла 10 812 нумароў газеты. Мяняліся назвы — “Калгасная праўда”, “За Советскую Родину”, “Калгасная праца”, “Запаветы Леніна”, “Асіповіцкі край”, — мяняліся людзі, якія працавалі ў выданні, але нязменным заставалася галоўнае: раёнка несла, нясе і будзе несці землякам свежыя навіны, распавядаць аб жыцці рэгіёна, яго праблемах, дасягненнях і пераменах, як колькасных, так і якасных. Іх, дарэчы апошнім часам адбываецца многа, і, што вельмі прыемна, яны накіраваны на павышэнне якасці жыцця людзей.

Кажуць, што газета жыве столькі, колькі часу патрэбна, каб яе прачытаць ад першай да апошняй старонкі. Гэта праўда, хаця і не поўная. У наш час друкаваны варыянт выдання — толькі частка інфармацыйнай прадукцыі, якую рыхтуе калектыў рэдакцыі. І галоўная задача газетчыкаў не толькі знайсці цікавую тэму і раскрыць як у прывабнай для чытача форме. Трэба яшчэ і правільна размяркоў-ваць інфармацыйныя патокі.

Штосьці трэба імгненна вы-кладваць у месенджарах, нейкія матэрыялы найбольш прыдатныя для сайта, а для класічных пуб-лікацый у папяровым выданні трэба рупліва працаваць не толькі са зместам, але і з формай падачы.

Газета мяняецца, адпавядаючы тэндэнцыям сучаснай медыя-прасторы і, безумоўна, з улікам густаў-меркаванняў нашых чытачоў. Нагадаю, што ўжо некалькі месяцаў працуе рэдакцыйны чат-бот @a_kray_bot, праз які вельмі зручна звязвацца з рэдакцыяй, задаваць пытанні, якія цікавяць, падказваць тэмы, на якія варта звярнуць увагу, паведамляць аб праблемах, якія хвалююць, выказваць прапановы і заўвагі (пажадана канструктыўныя!).

Яшчэ “някруглая гадавіна” раёнкі супадае з перыядам падпіскі на другое паўгоддзе 2024 года, і гэта, як кажуць, інфармацыйная нагода, каб нагадаць пра сувязь паміж газетай і яе чытачамі. Калі вы жадаеце быць у курсе мясцовых падзей, ведаць, што цікавага адбываецца ў горадзе і раёне, заставайцеся з “Асіповіцкім краем”. У сваю чаргу калектыў рэдакцыі будзе рабіць усё, каб газета заставалася надзейнай крыніцай аператыўных навін, пляцоўкай для сустрэч з цікавымі землякамі, “генератарам” якаснай аналітыкі, дайджастам карысных парад і даведнікам у свеце невядомых ці нечаканых фактаў.

Заставайцеся з намі! Тым болей што сёння гэта можна зрабіць вельмі проста і хутка: падпісацца можна праз АРІП і аддзяленні сувязі.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость
Общество

26 июля ФК “Осиповичи” проведет заключительный матч первого круга чемпионата страны по футболу 1 лиги

25 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

24 июля состоялось заседание штаба по благоустройству Осиповичского района

25 июля 2025
Читать новость
Общество

Уборачная кампанія ў разгары. У гэтым пераканалася карэспандэнт АК, наведаушы ААТ “Ясеньскае”

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем