Сельсавет- тэрыторыя еднасці

Сельсавет- тэрыторыя еднасці

Вяззеўскі сельсавет па многіх пазіцыях займае асаблівае месца ў адміністрацыйна-тэрытарыяльнай структуры раёна. Галоўная спецыфіка — падзяленне на два, так бы мовіць, анклавы, якія можна ўмоўна ахарактарызаваць як “прыгарадна-вяззеўскі” і “аддалена-карытнянскі”.

Для выконваючага абавязкі старшыні сельвыканкама Уладзіміра Чыгілейчыка і яго правай рукі кіраўніка спраў Інесы Прышывалка (між іншым, самага вопытнага спецыяліста на ўзгаданай пасадзе ва ўсім раёне) гэта свайго роду выклік. Неабходна арганізоўваць работу так, каб звесці да мінімуму субрэгіянальныя адрозненні.

Выйсце тут відавочнае, хоць і клапатлівае. У Карытным працуе “філіял” сельвыканкама — спецыяліст, у кампетэнцыі якога вырашэнне амаль усіх папяровых спраў мясцовага кіравання. Такім чынам, выязджаць у Вяззе мясцовым жыхарам даводзіцца толькі ў выпадках, звязаных з запісамі актаў грамадзянскага стану. Моладзі на Карытняншчыне няшмат, так што шлюбы і нара-джэнне дзяцей рэгіструюцца рэдка. Калі ж справа тычыцца пахавання, то большасць нашчадкаў мае ўласную аўтатэхніку…

Ну а Уладзіміру Паўлавічу даводзіцца пастаянна сачыць, каб увага мясцовай улады і даступныя ёй рэсурсы размяркоўваліся прапарцыянальна і справядліва ва ўсіх сур’ёзных справах. Зразумела, з улікам узгаданай вышэй анклаўнасці.

Напрыклад, для “вяззеўскай” часткі ў прыярытэце падрыхтоўка працэдур па адабранні зямельных участкаў, якія выдзяляліся для будоўлі жылля, але не былі выкарыстаны па прызначэнні ў абумоўлены заканадаўствам час. Кожны такі выпадак разглядаецца судом, таму афармленне дакументаў — справа карпатлі-вая. Сёлета такіх участкаў было адабрана сем (шэсць у Вяззі, у Цяплухах — адна), і гэта лічыцца адным з істотных дасягненняў у маштабах раёна. Прадавацца вы-слабаненыя ўчасткі будуць праз аўкцыёны, падрыхтоўка якіх таксама клопат сельвыканкама.

Хаця гэта прыемныя клопаты. Без гаспадароў зямля доўга не застанецца: жадаючых будавацца ва ўзгаданых вёсках шмат. Прычым сёння забудоўшыкі выключна надзейныя: тыя, што маюць дастаткова грошай альбо з правільна “заточанымі” рукамі.

Для карытнянскай часткі больш актуальна праблема зносу пустуючых дамоў альбо жылля, якое лічыцца загінуўшым. Сёлета ўжо знесена чатыры першых і юрыдычна ліквідавана дзесяць другіх. Чакае сваёй чаргі на знос яшчэ дзясятак пустуючых пабудоў…

Тут абмяжоўваючы фактар — грошы. Знос кожнага дома і рэкультывацыя зямлі, на якой ён стаяў, абыхо-дзіцца сельсавету ў 1 200 рублёў.

Сродкаў, канечне, на ўсё не хапае, таму даводзіцца ўжываць дыпламатыю. Недзе — для атрымання дапамогі ад партнёраў: прадпрыемстваў, прадстаўнікоў бізнес-суполкі, дэпутатаў райсавета дэпутатаў. Менаві-та такім шляхам Уладзіміру Чыгілейчыку ўдалося давесці да ладу асвятленне на вуліцы Цэнтральнай у Вяззі, дзе размешчаны два аўтобусныя прыпынкі. Недзе — для аб’яднання землякоў для сумесных спраў. Напры-клад, барацьбы з інвазіўнай расліннасцю. Вось так, талакой, быў ачышчаны ад рабініі-лжэакацыі ладны ўчас-так каля сажалак рыбгаса. Адначасава былі знесены аварыйныя дрэвы на ўзбярэжжы вадасховішча, што зрабіла ўезд у аграгарадок Вяззе з боку Асіповіч куды больш маляўнічым.

А бывае, што“мастацтва магчымага” патрабуецца для ўрэгулявання канфліктаў інтарэсаў, якія ўзнікаюць у мясцовай супольнасці. Адзін з іх тычыцца смецця, якое гаспадары сядзіб у садовых таварыствах упарта выносілі на бліжэйшыя могілкі. Аб’ём адкідаў быў значны і некантралюемы, што не дазваляла трымаць гэтыя сацыяльна важныя аб’екты ў ахайным стане. Давялося кіраўніку сельвыканкама правесці сапраўднае дэтэктыўнае расследаванне і публічна паўшчуваць выяўленых парушальнікаў. Гэта дапамагло, і цяпер з дачным смеццем праблем няма.

Яшчэ можна ўзгадаць супярэчнасць паміж жыхарамі Вяззя, што трымаюць кароў, і тымі, што не жадаюць, каб рагуль праводзілі каля іх сядзіб. У кожнага з бакоў свае аргументы, і Чыгілейчыку знайсці прымальны для ўсіх кампраміс было вельмі няпроста.

Ну а што тычыцца суседства з горадам, то ў ім ёсць пастаянная крыніца непакою. Гэта — кафэ “Транзіт”. Да самаго пункта прыдарожнага сэрвісу ніякіх прэтэнзій няма, але яго наведвальнікі, скажам так, па-рознаму рэагуюць на алкаголь. Некаторыя пасля добра праведзенага вечара дапускаюць розныя свавольствы. Як вынік — практычна кожны месяц сельвыканкам атрымлівае акт аб правапарушэнні (а можа, і некалькіх) на тэрыторыі, за якую ён нясе адказнасць.

Магчымасцей паўплываць на сітуацыю ў мясцовай улады тут недастаткова, аднак Уладзімір Чыгілейчык настроены рашуча. Ён упэўнены, што і з неадольнымі праблемамі можна спраўляцца, калі настойліва шукаць магчымасці.

Последние новости

Общество

Где в Осиповичском районе можно купаться не нарушая закон?

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Бойцы студотрядов Осиповичского района приступили к работе

7 июня 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Реалии нацистской оккупационной политики в Беларуси на примере Осиповичского и соседних с ним районов.

7 июня 2025
Читать новость
Здравоохранение

В Осиповичскую центральную районную больницу уже поступило 238 новых компьютеров, приобретенных за счет республиканского бюджета

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Могилевская область — победитель республиканского смотра-конкурса, проводимого в рамках выставки «БЕЛАГРО-2025»

6 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко утвердил новации в контрольной деятельности

6 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем