Сеем, сеем, пасяваем, міру, шчасця ўсім жадаем: каляды ў Асіповіцкім раёне падыходзяць да завяршэння

Сеем, сеем, пасяваем, міру, шчасця ўсім жадаем: каляды ў Асіповіцкім раёне падыходзяць да завяршэння

Каляды падыходзяць да завяршэння. Яны пачынаюцца з поснай куцці, а завяршаюцца Вадохрышчам. Але, мабыць, самым яркім момантам здаўна была другая куцця — шчодрая, якую зараз яшчэ называюць старым Новым годам (адзін з самых распаўсюджаных аксюмаранаў).

Падтрымліваючы традыцыі прашчураў, жыхары раёна і зараз ахвотна калядуюць. Карэспандэнты “АК” сталі сведкамі таго, як праходзілі Каляды ў Вязаўніцы. Прадстаўнікі юнага пакалення ў суправаджэнні работнікаў сельскага Дома культуры адправіліся па аграгарадку з песнямі-шчадроўкамі, калядкамі ды віншаваннямі. Не абышлося без добрых пажаданняў, варажбы ды розных калядных забаў. Ішоў чалавек з зоркай, былі ў гурце Механоша, Цыганка. Цыган, па законах жанру, не раз умудрыўся прадаць свайго каня, а жвавая Козачка падала, патрабуючы сала ды аладак. Нават Доктара прыхапілі з сабой валачобнікі, каб у выпадку чаго дапамог.

Завяршылася калядаванне ў Доме культуры, дзе сабраліся аднавяскоўцы, каб павесяліцца разам. Акрамя дзяцей, іх вітаў народны ансамбль народнай песні “Вязанка” Вяззеўскага сельскага Дома культуры. Усе спявалі, гулялі ў народныя гульні, танцавалі. Сустрэча атрымалася цікавая, пазнавальная і запамінальная.

Каляды ў пятніцу прайшлі ў многіх населеных пунктах Асіповіччыны. Традыцыя жыве!

Последние новости

Общество

Отдых vs беда. За последний месяц в Осиповичском районе — четыре происшествия на воде

8 августа 2025
Читать новость
Профилактика

Памятка для родителей в летний период

8 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: мы каждый день, каждый месяц готовимся к войне, чтобы избежать ее 

8 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассказал, чем опасна для Запада и Украины мобилизация ресурсов России и Беларуси

8 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко предложил свой формат переговоров между Россией, США и Украиной

8 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: если разумно провести переговоры, Россия никогда больше не будет воевать с Украиной

8 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем