Сеем, сеем, пасяваем, міру, шчасця ўсім жадаем: каляды ў Асіповіцкім раёне падыходзяць да завяршэння

Сеем, сеем, пасяваем, міру, шчасця ўсім жадаем: каляды ў Асіповіцкім раёне падыходзяць да завяршэння

Каляды падыходзяць да завяршэння. Яны пачынаюцца з поснай куцці, а завяршаюцца Вадохрышчам. Але, мабыць, самым яркім момантам здаўна была другая куцця — шчодрая, якую зараз яшчэ называюць старым Новым годам (адзін з самых распаўсюджаных аксюмаранаў).

Падтрымліваючы традыцыі прашчураў, жыхары раёна і зараз ахвотна калядуюць. Карэспандэнты «АК» сталі сведкамі таго, як праходзілі Каляды ў Вязаўніцы. Прадстаўнікі юнага пакалення ў суправаджэнні работнікаў сельскага Дома культуры адправіліся па аграгарадку з песнямі-шчадроўкамі, калядкамі ды віншаваннямі. Не абышлося без добрых пажаданняў, варажбы ды розных калядных забаў. Ішоў чалавек з зоркай, былі ў гурце Механоша, Цыганка. Цыган, па законах жанру, не раз умудрыўся прадаць свайго каня, а жвавая Козачка падала, патрабуючы сала ды аладак. Нават Доктара прыхапілі з сабой валачобнікі, каб у выпадку чаго дапамог.

Завяршылася калядаванне ў Доме культуры, дзе сабраліся аднавяскоўцы, каб павесяліцца разам. Акрамя дзяцей, іх вітаў народны ансамбль народнай песні “Вязанка” Вяззеўскага сельскага Дома культуры. Усе спявалі, гулялі ў народныя гульні, танцавалі. Сустрэча атрымалася цікавая, пазнавальная і запамінальная.

Каляды ў пятніцу прайшлі ў многіх населеных пунктах Асіповіччыны. Традыцыя жыве!

Последние новости

Общество

Истории переселенцев из Чернобыльской зоны

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 26 апреля

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Чернобыль 40 лет спустя: загрязненные территории: от восстановления к уверенному будущему

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость