Самыя нечаканыя падарункі асіпаўчан напярэдадні Новага года і Каляд

Самыя нечаканыя падарункі асіпаўчан напярэдадні Новага года і Каляд

Святлана Нікалаенка:

— 10 гадоў таму перад Новым годам мяне чакаў проста незвычайны сюрпрыз: даведалася, што стану маці. Муж і старэйшыя дзеці таксама вельмі ўзрадаваліся. Зараз Антону ўжо 9 гадоў, паспяхова вучыцца ў СШ № 1, займаецца спортам. Самае горшае пакаранне для яго — гэта калі мама чымсьці засмучана.

Вольга Дзямчук з матуляй Наталляй Шабетка і сынам Эдуардам:

— Памятаю, як у дзяцінстве раніцай  1 студзеня бегла пад ёлачку, дзе мяне чакалі цацкі і кніжкі. І хоць ужо стала дарослай, апошнія дні года для мяне прасякнуты загадкавасцю і незвычайнасцю. Нядаўна я з сям’ёй перабралася жыць у Польшчу. Зараз прыехалі да матулі, каб разам адзначыць свята. Вельмі люблю дарыць падарункі, набываю іх загадзя. Магу патраціць на гэта цэлы дзень. Абдумваю, што купіць, бо хочацца не проста “выканаць доўг”, а абавязкова парадаваць сваіх блізкіх. Успамінаю, хто чым любіць займацца, што каго цікавіць. Сама таксама з задавальненнем атрымоўваю падарункі. Якое ж свята без іх?!

Валерый Зінавенка:

— Новы год вельмі люблю. Падабаецца, што навокал прыгожа, усё зіхаціць. Сустракаем свята дома. Жонцы дару розныя ласункі. Працую на ЗАТ “Алцімед”. Аднойчы прадпрыемства прыемна парадавала мяне, калі выдзеліла сыну вялікі — кіла-грамаў 5 — падарунак з розных цукерак. Мы ўжо і не чакалі, бо хлопцу на той час споўнілася 18 гадоў.

Марыя Пухальская:

— Для мяне самым каштоўным падарункам стаў мабільны тэлефон, які ўручыў калісьці любімы чалавек. Сваёй чатырохгадовай дачушцы Сафіі дару інтэрактыўныя цацкі. Яна, як і я калісьці, вельмі чакае Новы год, верыць у Дзеда Мароза, з радасцю рыхтавалася і выступала на ранішніку, дзе была лісічкай, дапамагала прыбіраць дамашнюю ялінку.

Лілія Андрэйчанка:

— Зараз у кожнай гандлёвай кропцы можна знайсці шмат розных прысмакаў. А ў пачатку   90-х прылаўкі былі пустымі, і, каб парадаваць дзяцей, трэба было вельмі пастарацца. Вось і мае мама з татам за многа месяцаў да Новага года пачыналі збіраць цукеркі: заказвалі іх усім, хто кудысьці ехаў. Матуліна калега нават з Германіі прывозіла салодкасці. У выніку на Новы год пад ёлкай нас з сястрой Кацяй чакаў вялізны чырвоны мех, пад завязку напоўнены цукеркамі ў прыгожых аб-гортках. Вось гэта быў сапраўдны цуд!

Свайму сыну, калі быў меншы, дарыла розныя канструктары, робатаў, танкі, трансформеры, падрос — флэшкі, а сёлета — паездку ў сталіцу.

Яўгеній Гарбуз:

— Калі мне было дзесьці 7 ці 8 гадоў, вельмі марыў мець уласнага сабаку. І вось напярэдадні Новага года бацькі паехалі ў Бабруйск і прывезлі адтуль каралеўскага пудзеля. Шчасцю не было межаў! І калі мая дачушка дасягнула таго ж узросту, вырашыў зрабіць аналагічны сюрпрыз. Толькі яе гадаванцам стаў ёркшырскі тэр’ер.

Арцём Рубанік, Алег Смоляр:

— Ніякіх асаблівых падарункаў не робім. Самі штосьці атрымоўвалі ў дзяцінстве: цукеркі, мандарыны. А яшчэ мабільны тэлефон.

Бадай, кожны згодзіцца, што дарыць падарункі не менш прыемна, чым іх атрымоўваць. І не абавязкова родным і знаёмым. Даводзілася чуць гісторыі, як адзін дзівак кідаў у паштовыя скрыні зусім незнаёмых людзей віншавальныя паштоўкі і сувеніры, яшчэ адзін чытач расказваў, як, апрануўшыся ў футра Дзеда Мароза, вітаў чужых дзяцей і ўручаў ім шакаладкі. Фантазіі няма межаў. Галоўнае — каб былі добрая душа і чулае сэрца.

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость