Самая смачная прафесія

Самая смачная прафесія

Шлях да сэрца мужчыны ляжыць праз яго страўнік”, — сведчыць народная мудрасць. Калі працягнуць далей лагічны ланцужок, атрымаецца, што найлепшая жонка — повар.

Менавіта гэтай прафесіяй валодае Ганна Казак. І корміць не толькі сваіх мужа і дзяцей, але і многіх землякоў, а таксама гасцей райцэнтра, якія ахвотна завітваюць у кафэ “Юнацтва”, дзе яна працуе, бо кропка грамадскага харчавання размяшчаецца ў самым цэнтры горада.

Ганна Міхайлаўна атрымала адпаведную адукацыю пасля школы і не здраджвае свайму выбару на працягу многіх гадоў. І хоць яна повар дзіцячага харчавання, але найчасцей даводзілася карміць дарослых, бо працавала ў асіповіцкім рэстаране “Пралеска”, кафэ Мінска і Раўбіч. І вось ужо амаль 14 гадоў робіць на сваім цяперашнім месцы.

Карміць людзей ёй падабаецца. У кафэ “Юнацтва” часта прыходзяць землякі, каб хуценька паабедаць. Даводзіцца абслугоўваць таксама банкеты і жалобныя сталы. У змену працуе толькі адзін повар, але, калі паступаюць вялікія заказы, падключаецца ўвесь калектыў. Таму стравы гатуюцца своечасова.

Найбольшым попытам карыстаюцца скумбрыя, фаршыраваная агароднінай, і свініна ў мяшэчку. Рэцэптура гэтых страў распрацавана самім калектывам. Нярэдка кліенты, падбіраючы меню, просяць парады ў работнікаў установы. Бывае, што хтосьці не любіць рыбу ці, напрыклад, цыбулю, таму жадаюць   атрымаць такія стравы, дзе гэтыя кампаненты адсутнічаюць. Або, магчыма, перавагу аддаюць стравам без маянэзу ці посным салатам. У асноўным жа кліенты непераборлівыя і з прапанаваных ім варыянтаў заўсёды выберуць сабе нешта па гусце.

Кожная талерка з пададзенай стравай павінна выглядаць прывабна і апетытна, незалежна ад таго, на святочным стале яна будзе выстаўлена ці звычайным абедзенным, лічыць кухар. Сервіроўцы сталоў, упрыгожванню страў жанчына наогул надае шмат увагі: ад гэтага залежыць не толькі апетыт наведвальнікаў, але і іх адносіны да ўстановы харчавання.

Любімай справай Ганне даводзіцца займацца і на дамашняй кухні. Але тут яна мае надзейную памочніцу. Васьмігадовая Настачка ўжо шмат ведае і ўмее і ахвотна выкарыстоўвае атрыманыя веды на практыцы.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем