Самая моцная сувязь — паштовая

Самая моцная сувязь — паштовая

Упэўнена Людміла Сакалоўская, усё прафесійнае жыццё якой звязана з Асіповіцкім вузлом, а пазней — участкам паштовай сувязі.

Людміла Сямёнаўна пачала працоўны шлях у 1987 годзе аператарам першага, а потым трэцяга аддзяленняў сувязі, пахадзiла па горадзе з сумкай на плячы, працавала на ўчастку апрацоўкі пошты, займалася сартаваннем пісем і вось ужо дзясяты год курсіруе на паштовай машыне па раёне суправаджальным паштальёнам, а пазней — паштальёнам па апрацоўцы і сарціроўцы пошты.

Маршрут яе руху — 29 населеных пунктаў, жыхарам якіх прадастаўляе ўсе неабходныя паштовыя паслугі. Гэта выплата пенсій, прыём камунальных і іншых плацяжоў, адпраўленне і атрыманне пісем і бандэроляў, выпіска і дастаўка перыядычных выданняў.

А наша насельніцтва любіць пачытаць, — падкрэслівае паштальён. — Амаль кожны нешта выпісвае. Адной толькі раёнкі дастаўляем больш за 80 экзэмпляраў.

Акрамя таго, Людміла Сямёнаўна прапаноўвае набыць прадукты, гаспадарчыя, тэкстыльныя і іншыя тавары.

Рэгулярна дастаўляем свежыя малочныя і мясныя прадукты, — каменціруе спецыяліст. — Добра купляюць сяльчане бакалейныя тавары, каструлі і патэльні, пасцельную бялізну, ручнікі, пральныя парашкі, камбікорм. Напрыклад, да Дня абаронцаў Айчыны многія заказвалі ручнікі з тэматычнымі малюнкамі. Некаторыя гаспадары просяць прывезці мётлы, вёдры, электрачайнікі, мікрахвалёўкі. Словам, набыць можна ўсё. Стараемся ўлічыць пажаданні кожнага кліента.

Некаторыя тавары можна купіць толькі ў паштавікоў, бо на раёне няма спецыялізаваных магазінаў прамысловых тавараў, а ў аддаленых населеных пунктах і наогул адсутнічаюць гандлёвыя аб’екты, таму надзея толькі на аўтамагазіны. Дарэчы, “Белпошта” рэалізоўвае тавары пераважна айчынных вытворцаў, у якасці якіх упэўнена.

Абслугоўванне сельскага насельніцтва — справа не з лёгкіх: трэба рана ўстаць і за дзень праехаць не адзін дзясятак кіламетраў. Аднак Людміла ведае, што яе работа вельмі неабходная, і гэта дае адчуванне задавальнення. Яна разумее, што, нягледзячы на ўсё большае распаўсюджванне лічбавых сэрвісаў, без узаемадзеяння з чалавекам у сферы абслугоўвання ніяк не абысціся. Бо душэўную цеплыню, прыязную ўсмешку, падтрымку, якімі яны з калегамі дзеляцца з кліентамі, не зможа даць ні адна самая разумная машына.

Іна Заскевич

Последние новости

Общество

Гороскоп для всех знаков на 15 июля

15 июля 2026
Читать новость
Общество

В студотрядах Осиповичского района с начала лета было задействовано 147 молодых людей

14 июля 2026
Читать новость
Здравоохранение

Горячая линия

14 июля 2026
Читать новость
Армия

Знакомьтесь: военный комиссар Осиповичского и Кличевского районов подполковник Андрей Ионов

14 июля 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах встретили первый грузовик с новым урожаем

14 июля 2026
Читать новость
Культура

Александрыя сабрала сяброў. І мы там былі!

14 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем