Са сталіцы — з узнагародай

Са сталіцы — з узнагародай

Фестываль “Тэрыторыя дзяцінства”, прысвечаны юбілею піянерскага руху, прайшоў 19-20 мая ў нацыянальным выставачным цэнтры “БелЭкспа”.

Фестываль “Тэрыторыя дзяцінства”, прысвечаны юбілею піянерскага руху, прайшоў 19-20 мая ў нацыянальным выставачным цэнтры “БелЭкспа”.

Пад дэвізам “Будучыня пачынаецца тут” мерапрыемства аб’яднала каля дзвюх тысяч піянераў і акцябрат з усёй краіны — гэта пераможцы інтэлектуальна-забаўляльнай гульні “Піянерскі КВІЗ”, фіналісты VII рэспубліканскага агляду-конкурсу “Лідар года”, прызёры фестывалю “Агеньчык запрашае сяброў”, прадстаўнікі дзіцячых суполак, актывісты руху і проста яркія і крэатыўныя школьнікі.

На фестывальнай сцэне выступілі прадстаўнікі беларускай эстрады, лепшыя дзіцячыя калектывы, былі арганізаваны інтэрактыўныя праграмы, лепшыя піянеры і важатыя краіны атрымалі ўзнагароды. На кластарах удзельнікаў чакалі віртуальныя фотазоны, майстар-класы ад знакамітых экспертаў, настольныя гульні, авіясімулятары і шмат іншага. Яркім завяршэннем фестывалю стала піянерская дыскатэка “Будзь у камандзе” з неонавым шоу, розыгрышамі і сэтамі ад лепшых дыджэяў сталіцы.

На цырымоніі ўзнагароджання наша каманда “Шэсць шляхоў Пэйна” атрымала Дыплом пераможцы рэспубліканскай гульні “Піянерскі КВІЗ”. Наведвальнікі аб’яднання па інтарэсах раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі пад кіраўніцтвам Леані-да Бязручкі занялі другое месца ў інтэлектуальным спаборніцтве. Рабятам спадабаўся маштаб мерапрыемства, яны пазнаёміліся з цікавымі людзьмі, набылі сяброў і станоўчыя эмоцыі.

Последние новости

Профилактика

Новые штрафы за нарушение правил пересечения железнодорожных путей

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Спрашивали — отвечаем: что грозит за купание в запрещенном месте?

11 июня 2026
Читать новость
Происшествия

Нетрезвые водители, нарушения перевозки детей и трагедия в Птушичах: сводка происшествий за неделю

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Раслінны дэкор у гарадской прасторы

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 июня для всех знаков Зодиака

11 июня 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем