Са спадзяваннямі на добры ўраджай. У ААТ «ВязаўніцаАгра» адбылося свята «Зажынкі»

Са спадзяваннямі на добры ўраджай. У ААТ «ВязаўніцаАгра» адбылося свята «Зажынкі»

Цёплы вецер, залатыя каласы ды пранікнёныя жніўныя песні… Дружны атрад хлебаробаў ААТ «ВязаўніцаАгра» сабрала з раніцы ў аўторак ніва на душэўнае свята «Зажынкі».

Настроіць аграрыяў на плённую працу і пажадаць добрых намалотаў прыехалі кіраўнік гаспадаркі Анатоль Бізунок, старшыня Магілёўскага абласнога Савета Беларускага прафсаюза работнікаў хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці Віталь Зянькоў, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі сельгаспрадпрыемства Людміла Кучынская, настаяцель Свята-Мікольскага храма аг. Свіслач протаіерэй Андрэй Клепча.

Распачалі свята ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці з народнага ансамбля народнай песні «Чыстыя крыніцы» Вязаў-ніцкага СДК пад кіраўніцтвам Жанны Ліхадзіеўскай. Работнікі культуры правялі аўтэнтычны зажыначны абрад з замовамі, сімвалічнымі снапамі і жніўнымі песнямі. Цікава і прыгожа! Некалі нашы продкі выходзілі на ніву менавіта так — з асаблівым унутраным трапятаннем, выкліканым важнасцю моманту. І хоць сярпы з цягам часу змяніліся на магутныя жаткі, аднак імкненне як мага хутчэй упарадкаваць хлеб назаўсёды ў сялянскай натуры.

Протаіерэй Андрэй Клепча прачытаў малітву, блаславіў аграрыяў на плённую працу і асвяціў тэхніку. Цяпер справа за надвор’ем, якое апошнім часам нярэдка застаўляе хлебаробаў хвалявацца — на прыродны фактар нельга паўплываць.

Анатоль Бізунок, звяртаючыся да хлебаробаў, адзначыў, што неабходна мець пазітыўны настрой на работу, адказна адносіцца да сваіх абавязкаў. А ніва абавязкова аддзячыць за клопат і шчырую працу. Вынікі праведзенай работы відавочныя, цяпер патрабуецца ўбраць усё якасна, своечасова і без страт.

Што за ўрачыстасць без заахвочванняў? Усе камбайнеры, іх памочнікі і вадзіцелі, якія задзейнічаны на адвозцы збожжа, атрымалі падарункі ад сельгаспрадпрыемства і прафсаюзнай пярвічкі. Сустрэча ў полі стала добрай нагодай адзначыць тых, хто вызначыўся ў гэтым сезоне на пасяўной.

Падзякі абласной арганізацыі Белхімпрафсаюза атрымалі трактарысты-машыністы Міхаіл Калячка, Дзмітрый Карпянюк, Аляксандр Курыльчык.

Віталь Зянькоў, выказваючы словы прызнання за шчырую працу, падкрэсліў, што прафсаюз заўсёды гатоў аказваць рознабаковую падтрымку, а першачарговая яго задача — стварыць камфортныя і бяспечныя ўмовы для людзей.

Лідарам жніва-2024 — экіпажу ў саставе Алега Аліноўскага і Андрэя Паўлаўца — уручылі духмяны каравай. Летась мужчыны намалацілі больш за тысячу тон збожжа. Ёсць падставы меркаваць, што на жніве-2025 вынік будзе яшчэ больш высокім. Гэтаму экіпажу і прадаставілі права зрабіць на камбайне сімвалічны зажыначны круг. Не затрымаліся і іншыя камбайны — адчувалася, што механізатарам хочацца хутчэй сесці за штурвал: у кожнай пагодлівай хвіліны зараз асаблівая цана.

Якія ў гаспадаркі ўвогуле прагнозы на ўраджай? Пра гэта пацікавіліся ў галоўнага агранома Юрыя Сычэвіча.

— Першым пачалі ўбіраць азімы ячмень. Яго ў нас 736 гектараў, камбайны пабывалі ўжо больш як на палове плошчаў. Ураджайнасцю не расчараваны, аднак хацелася б мець лепшыя здабыткі. Ячменныя палі крыху “прыхапіла” вясновымі маразамі, таму на высокую аддачу разлічваць не прыходзіцца, — дзеліцца спецыяліст. — Свайго часу чакаюць 580 гектараў пшаніцы і 338 — трыцікале. Вось тут ужо відавочна, што колас наліўся больш важкім. Глядзіш на палеткі — і душа радуецца. Дзён праз дзесяць можна выпускаць тэхніку на гэтыя пло-шчы. Безумоўна, спадзяёмся, што сезон атрымаецца паспяховым. Для гэтага зроблена ўсё, што ад нас залежала.

Последние новости

Власть

Лукашенко назвал «Один район — один проект» лакмусовой бумажкой работы руководителей регионов

17 февраля 2026
Читать новость
Власть

«Основа дальнейшей результативности». Лукашенко обозначил «мгновенные» задачи для правительства

17 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

О подготовке к работе в период прохождения весеннего паводка

17 февраля 2026
Читать новость
Происшествия

Житель Осиповичей погиб во время рыбалки на Вилейском водохранилище

17 февраля 2026
Читать новость
Культура

Прыцягальна! Карэспандэнт «АК» пагутарыла з загадчыкам раённага цэнтра народных рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Аляксандрай Ткачовай

17 февраля 2026
Читать новость
Общество

Живая память: как в Осиповичах отметили День памяти воинов-интернационалистов

17 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем