Революция через призму творчества

Революция через призму творчества
Падзеі 7 лістапада 1917 года прайшлі чырвонай ніткай праз лёсы многіх людзей, што знайшло адлюстраванне ў літаратуры, музыцы, жывапісе. Прыклад таму — элемент экспазіцыі “Сям’я Дараганаў” раённага гісторыка-краязнаўчага музея.

Невялічкая шкатулка з прыемным прыгожым малюнкам на знешняй паверхні вечка, дэкарыраванага выпальваннем: чырвоны сцяг з залатым каранаваным ільвом, квітнеючае дрэва, у галінках якога хаваецца твар дзіцяці, што цікаўна глядзіць на ластавак: яны лунаюць у паветры з маленькімі чырвонымі сцяжкамі ў дзюбах. У шкатулку ўкладзены лісток паперы з машынапісным тэкстам на шведскай мове: “Мая жонка напісала вясной 1918 алоўкам на адваротным баку скрынкі: “Пачатак лютага 1918 года. Пік чырвоных выбараў у Хельсінкі”. Скрынка была прададзеная ў Хельсінкі ў кандытарскай Фацэр. Х-форс. Чэрвень 1969 Д. Дараган”.

Дадзены рарытэт быў створаны Нікай Дараган — жонкай Дзмітрыя, сына знакамітага дзеяча Асіповіччыны Осіпа Дарагана. Акрамя дэкарыравання шкатулак, каробак, жанчына займалася разьбой і выпальваннем па дрэве, прывозіла з-за мяжы парасткі або насенне раслін, якія высаджваліся ў садзе. Раскошны сад у радавым маёнтку ў Фінляндыі, які радуе мясцовых жыхароў сваёй прыгажосцю і сёння, носіць яе імя — “Сад Нікі”.

Дзіўная рэч — музейныя экспанаты. Яны хаваюць у сабе не толькі звесткі пра месца і час вырабу, аўтара, але і магчымасць падняцца на прыступку вышэй да разумення жыццяпісу сваёй краіны, усведамлення велічы яе шляху.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем